Галоўчанка: краіны ЕАЭС паскораць працу над дамовай аб агульным рынку газу

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка
Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2021
Падпісацца
У канцы 2020 года старшыня калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч казаў, што завяршэнне падрыхтоўкі дагавора аб адзіным рынку газу ў ЕАЭС можа адбыцца ў 2021 годзе, а падпісанне дамовы чакаецца ў 2022 годзе.

МІНСК, 8 лют – Sputnik. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка разлічвае, што краіны ЕАЭС хутка пяройдуць да працы над праектам Дагавора аб агульным рынку газу, пра гэта ён распавёў у эфіры "Беларусь-1".

Дадзеная тэма стала адной з ключавых на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Алматы, у якім прымаў удзел беларускі прэм'ер.

"Рашэнне па стратэгіі развіцця інтэграцыі да 2025 года кіраўнікамі дзяржаў ЕАЭС прынята на вышэйшым савеце. Зараз Расійская Федэрацыя ў адпаведнасці з даручэннямі, якія дадзены Еўразійскай эканамічнай камісіяй, рыхтуе міжнародны дагавор па агульным рынку газу", - адзначыў Галоўчанка.

Прэм'ер-міністр таксама падкрэсліў, што падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадсавета звярталася ўвага на тое, што неабходна паскорыцца ў гэтай працы. "І расійскія калегі з разуменнем ставяцца да гэтага. Таму лічу, што хутка мы пяройдзем ўжо да працы над праектам Дагавора аб агульным рынку газу", - сказаў Галоўчанка.

Пасяджэнне Еўразійскага міжурадсавета: падрабязнасці на відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 05.02.2021
Відэа
Пасяджэнне Еўразійскага міжурадсавета: падрабязнасці на відэа

У канцы 2020 году старшыня калегіі ЕЭК Міхаіл Мясніковіч казаў, што завяршэнне падрыхтоўкі дагавора аб адзіным рынку газу ў ЕАЭС можа адбыцца ў 2021 годзе, а падпісанне дамовы чакаецца ў 2022 годзе.

Еўразійскі эканамічны саюз - міжнароднае інтэграцыйнае эканамічнае аб'яднанне, якое функцыянуе з 1 студзеня 2015 года. Удзельнікі саюза - Расія, Арменія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан.

Раней планавалася, што адзіныя рынкі нафты і газу ў ЕАЭС запрацуюць ў 2025 годзе.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0