МІНСК, 9 лют – Sputnik. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі накіравала ў Савет Еўрапейскага саюза калектыўны ліст супраць санкцый, сабрана ўжо больш за 1,13 млн подпісаў, паведамілі ў ФБП.
Еўрасаюз публікаваў санкцыйныя спісы па Беларусі 2 кастрычніка, 6 лістапада і 17 снежня.
"Гэта з'яўляецца салідарным пратэстам працоўных супраць незаконных і неабгрунтаваных мер, прынятых Еўрасаюзам у дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў", - заявілі ў ФПБ.
Там таксама адзначылі, што расцэньваюць санкцыйныя дзеянні ЕС як незаконныя.
"Прадпрыемствы, якія трапілі ў санкцыйны спісак, (...) не парушаюць нормаў нацыянальнага і міжнароднага права, не нясуць пагрозы рэгіянальнай і сусветнай стабільнасці і бяспекі", - падкрэслілі ў федэрацыі.
І дадалі, што ў Еўрапейскім саюзе адмаўляюцца прызнаваць, што ў першую чаргу ад санкцый пакутуюць радавыя працаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў.
"Сёння мы ведаем, што ўжо з-за дзеянняў чыноўнікаў ЕС больш за 300 работнікаў санаторыя "Беларусь" у літоўскім Друскінінкаі засталіся без стабільнага даходу. Аднак гэты факт прадстаўнікамі ЕС таксама наўмысна замоўчваецца", - падкрэслілі ў ФПБ.
Акрамя гэтага, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі накіравала ў прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза запыт аб прадастаўленні пацвярджэння дадзенай інфармацыі.
Чытайце таксама:
- Галоўчанка: санкцыі супраць Беларусі - гэта непрыкрыты ціск на краіну
- Пяць краін Еўропы далучыліся да санкцый супраць Беларусі
- Лукашэнка ўпэўнены, што ўлады рэспублікі не заслужылі санкцыі