Заплаціць за шкоду: з удзельнікаў пратэстаў у Мінску спагналі каля 1 млн рублёў

© Sputnik / Tolochko VictorПратэсты ў Мінску, дзень 2
Пратэсты ў Мінску, дзень 2 - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2021
Падпісацца
Мэр сталіцы ўпэўнены, што прыцягненне да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці прымусіць людзей больш адказна ставіцца да сваіх паводзін.

МІНСК, 9 лют – Sputnik. Амаль мільён рублёў спагналі з удзельнікаў пратэстных акцый у сталіцы, і праца гэтая яшчэ працягваецца, распавёў мэр горада Уладзімір Кухараў.

Гарадскія службы працягваюць ацэньваць шкоду, нанесеную гораду ўдзельнікамі пратэстных акцый: пакуль гэтая сума складае больш за 1,25 мільёна рублёў, спагнана ўжо 980 тысяч.

"І гэта работа працягваецца. Тыя людзі, якія нанеслі шкоду камунікацыям, дваровым тэрыторыям, - яны ўсё выяўлены, прыцягваюцца да адказнасці, і з іх спаганяюцца сумы, якія выстаўлены з боку камунальных службаў Мінска", - цытуе словы Кухарава БелТА.

Мэр упэўнены, што калі прыцягваць такіх людзей да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці, то потым яны будуць "ставіцца больш адказна да сваіх паводзін".

Дом правасуддзя ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 05.02.2021
Справа аб смерці Бандарэнкі: журналістку Барысевіч пачнуць судзіць 19 лютага

"Тое, што зроблена ў Мінску, - гэта праца мільёнаў людзей, якія тут пражываюць, клапоцяцца, шмат робяць для таго, каб Мінск заўсёды быў чыстым, утульным, прыгожым, камфортным для пражывання і для гасцей сталіцы. Тыя, хто сваімі дэструктыўнымі дзеяннямі руйнуюць зробленае, - гэта, вядома, іх характарызуе як людзей безадказных, якія да горада і яго жыццядзейнасці ставяцца вельмі адмоўна", - дадаў Уладзімір Кухараў.

Нагадаем, што акцыі пратэстаў пачаліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня, на якіх, паводле звестак ЦВК, перамог Аляксандр Лукашэнка. Нязгодныя з абвешчанымі вынікамі выходзілі на вуліцы, супраць іх супрацоўнікі праваахоўных органаў прымянялі спецсродкі.

Пратэсты працягваюцца да цяперашняга часу, традыцыйна яны найбольш актыўны па нядзелях.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0