МІНСК, 10 лют – Sputnik. Тэлефонная размова кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея і міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова адбылася ў аўторак, паведаміла прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Падчас размовы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і міжнародных арганізацый", - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама Уладзімір Макей павіншаваў Сяргея Лаўрова і іншых калег з Днём дыпламатычнага работніка РФ.
Нагадаем, у канцы студзеня прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў перамовы з кіраўніком расійскага ўрада Міхаілам Мішусціным. У прыватнасці, абмяркоўвалася пытанне павелічэння колькасці авіяцыйных рэйсаў паміж краінамі, бо сітуацыя з захворваннем на каронавірус стабілізавалася.
У пачатку лютага на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам РФ Юрыем Барысавым беларускі прэм'ер заявіў, што афіцыйны Мінск хоча выйсці на новы ўзровень кааперацыі з Масквой. Для рэспублікі гэта важна, таму што Расія з'яўляецца ключавым партнёрам у ваенна-тэхнічнай, навуковай і прамысловай сферах.
Чытайце таксама:
- Мядзведзеў: з Беларуссю трэба інтэгравацца шчыльней
- МЗС РФ пракаменціраваў выбары ў Беларусі і праграмы Саюзнай дзяржавы
- Кіраўнік МЗС Беларусі і пасол РФ абмеркавалі пытанні кантролю над узбраеннямі