Прышчапляць ад каронавіруса ўсіх жадаючых пачнуць у канцы сакавіка - Мінздароўя

© Sputnik / Кирилл Брага / Перайсці ў фотабанкМедсястра робіць прышчэпку пацыенту ад каронавіруса вакцынай "Спутник V"
Медсястра робіць прышчэпку пацыенту ад каронавіруса вакцынай Спутник V - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2021
Падпісацца на
У краіну паступілі 40 тысяч доз расійскай вакцыны "Спутник V", у пачатку сакавіка прывязуць яшчэ 100 тысяч, а пасля пачнецца уласная вытворчасць прэпарата.

МІНСК, 13 лют – Sputnik. У канцы сакавіка ў Беларусі плануюць пачаць сумесную вытворчасць расійскай вакцыны ад каронавіруса "Спутник V", паведаміў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

"У канцы сакавіка мы плануем масавы выхад вакцыны айчыннай вытворчасці разам з нашымі расійскімі калегамі. Тады мы ўжо пачнем прывіваць усе катэгорыі насельніцтва (тых, хто выявіць жаданне і ў каго не будзе супрацьпаказанняў)", - адзначыў ён.

Як распавёў міністр, 9 лютага ў краіну паступілі 40 тысяч доз прэпарата "Спутник V".

"У першых чыслах сакавіка чакаем яшчэ 100 тысяч доз расійскай вакцыны, пасля чаго пачнём прышчапляць і іншых асоб з групы рызыкі: работнікаў гандлю, педагогаў, якія працуюць у сельскай гаспадарцы, усіх тых, у каго шмат кантактаў з людзьмі", - падкрэсліў міністр.

"Спутник V" у Беларусі

Медсястра робіць прышчэпку пацыенту ад каронавіруса вакцынай Спутник-V - Sputnik Беларусь, 1920, 12.02.2021
Піневіч: прыступаем да вакцынацыі беларускіх настаўнікаў ад COVID
Вакцыну "Спутник V" у Беларусі зарэгістравана 21 снежня 2020 года. Рэспубліка стала першай замежнай дзяржавай, якая адобрыла расійскі прэпарат ад каронавіруса. У снежні прышчэпкі зрабілі медыкі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска. Масавая вакцынацыя медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі, стартавала 19 студзеня і ўжо практычна завершана.

Усяго плануецца прышчапіць ад каронавіруснай інфекцыі больш за 5,5 мільёнаў чалавек - гэта больш за палову насельніцтва краіны, што і патрабуецца для дасягнення калектыўнага імунітэту.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала