Відэа

На іх глядзець страшна: як акунаюцца беларускія "маржы" - відэа

Падпісацца на
Для кагосьці мароз - нагода не выхадзіць на вуліцу, але толькі не для іх. З надыходам халадоў гродзенскія маржы бяруць тэрмас з гарбатай, ручнік, сланцы і прыступаюць да люімага хобі. Глядзіце на відэа, як яны ныраюць і купаюцца ў Нёмане пры мінусовай тэмпературы.

На вуліцы - мінус 12 і снег, здаецца, холадна нават качкам і лебедзям. Але толькі не Антону Пранчатаву і Уладзіміру Абаленцаву з Гродна. Хлопцы ўжо тры сезоны запар акунаюцца ў халодную ваду.

"Вада - яна як прыцягвае, так і адштурхвае. Калі ты настроіўся нармальна, ты зойдзеш, і для цябе вада падасца сырадоем. Холад ў нас у галаве, і мы павінны ад яго пазбаўляцца. Што мы і робім, у прынцыпе, пазітыўна разважаем , п'ем гарбату і лезем у Нёман", - распавядае Антон.

Зімовыя паходы на пляж ператварыліся ў прыемны рытуал і сталі добрай нагодай сустрэцца з сябрамі, пагутарыць. Калі пляжы на Нёмане пусцеюць, а адзнака на градусніку імкнецца да нуля, хлопцы прыходзяць на пляж - мінімум два разы на тыдзень. Стандартны пляжны набор маржа: тэрмас з гарачай гарбатай, ручнікі і шлапакі. Навакольным на хлопцаў глядзець страшна, а яны самі не мерзнуць.

У планах у хлопцаў - арганізоўваць на Нёмане масавыя зімовыя акунанні, яны гатовы прыняць у сваю кампанію ўсіх жадаючых, хто хоча займацца маржаваннем, але ў адзіночку не вырашаецца.

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала