Эпідэмія ліхаманкі Эбола пачалася ў Гвінеі

© REUTERS / Baz RatnerМедыцынскі работнік у Конга ў форме, якая абараняе ад віруса Эбола
Медыцынскі работнік у Конга ў форме, якая абараняе ад віруса Эбола - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2021
Падпісацца на
Па дадзеных мясцовых уладаў, у дзяржаве ўпершыню з 2016-га былі зарэгістраваны чатыры смяротныя выпадкі ад ліхаманкі.

МІНСК, 15 лют – Sputnik. Эпідэмія ліхаманкі Эбола пачалася ў субпрэфектуры Гуэке на паўднёвым захадзе Гвінеі, паведаміла ў нядзелю Міністэрства аховы здароўя краіны.

Па дадзеных мясцовых уладаў, у дзяржаве ўпершыню з 2016-га былі зарэгістраваны чатыры смяротныя выпадкі ад ліхаманкі.

"Урад Гвінеі аб'яўляе аб эпідэміі хваробы, выкліканай вірусам Эбола", - паведаміў офіс прэм'ера краіны.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2020
Пуцін: пандэмія - асаблівы выклік, мы не можам дазволіць сабе спыніцца
Міністэрства аховы здароўя рэкамендавала ізаляваць грамадзян з падазрэннем на Эболу і актывізаваць дзейнасць каардынацыйнай камісіі па рэагаванні на сітуацыю, якая складваецца.

Ліхаманка Эбола - вострая вірусная інфекцыя, якая можа паражаць як людзей, так і некаторых жывёл. Апошняя эпідэмія адбылася ў Заходняй Афрыцы ў 2015 годзе, яна ў асноўным закранула тры дзяржавы: Гвінею, Ліберыю і Сьера-Леонэ.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала