МІНСК, 15 лют – Sputnik. Краіны Еўрасаюза адобрылі бюджэт фонду аднаўлення эканомікі краін-членаў, яго памер складае 672 млрд еўра, пра гэта паведамілі ў Савеце ЕС.
Для аднаўлення эканомікі краін ЕС створаны антыкрызісны фонд "ЕС наступнага пакалення".
"Савет зацвердзіў 11 лютага 2021 года механізм аднаўлення і павышэння ўстойлівасці (RRF). Гэты фонд аб'ёмам 672,5 млрд еўра знаходзіцца ў цэнтры надзвычайных намаганняў ЕС па аднаўленні (эканомікі - Sputnik) пад назвай "ЕС наступнага пакалення", - гаворыцца ў паведамленні.
Агульны аб'ём фонду складае 750 млрд, і ўключае шэраг механізмаў размеркавання сродкаў. Папаўняцца ён будзе за кошт крэдытаў і грантаў, прыцягненнем якіх зоймецца Еўракамісія. Сродкі будуць накіраваны на падтрымку краін ЕС у час крызісу, выкліканага пандэміяй каронавируса.
"ЕС наступнага пакалення" быў створаны яшчэ ў мінулым годзе на фоне эканамічных праблем, выкліканых пандэміяй, але ён пакуль яшчэ не пачаў працу - яго механізмы яшчэ не зацверджаны канчаткова.
Чытайце таксама:
- ЕС прыняў заяўку на рэгістрацыю расійскай вакцыны "Спутник V"
- "Спутник V" у ЕС: Венгрыя першай адобрыла прымяненне расійскай вакцыны
- Скрадзеныя дакументы пралілі святло на зацвярджэнне вакцыны Pfizer у ЕС - СМІ