Новая статыстыка па каронавірусе ад Міністэрства аховы здароўя: стаім на плато

© Sputnik / Константин Михальчевский / Перайсці ў медыябанкТэст на каронавірус
Тэст на каронавірус - Sputnik Беларусь, 1920, 16.02.2021
Падпісацца
У Беларусі ад пачатку пандэміі на каронавірус захварэлі больш за 270 тысяч чалавек, у краіне праведзены больш за 4,6 мільёнаў тэстаў на COVID-19.

МІНСК, 16 лют – Sputnik. За суткі ў краіне выяўлены 1 134 новыя выпадкі захворвання на каронавірус, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 270 921 чалавек, у якіх выявілі інфекцыю COVID-19. Ачунялі ўжо 260 057 пацыентаў (1 028 за суткі), у якіх раней быў станоўчы тэст на каронавірус.

За час пандэміі ад наступстваў COVID-19 у краіне памерлі 1 867 пацыентаў (+9 чалавек), у якіх раней была выяўлена каронавірусная інфекцыя.

"За мінулыя суткі выкананы 7 432 тэсты. Усяго ў краіне праведзены 4 698 244 тэсты", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Каронавірус у Беларусі

Сутачны прырост тых, хто захварэў на каронавірус у Беларусі ў апошні час "хвалепадобна вагаецца": то апусціцца да 561 захворвання ў дзень (9 лютага), то вырасце да 1 799 інфікаваных за суткі (10 лютага).

Расійская вакцына ад COVID-19 Спутник-V - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2021
Важнасць "Спутник V" для чалавецтва ацаніў галоўны інфекцыяніст ЗША

Але за другую хвалю каронавірус ні воднага разу не перасягнуў адзнаку ў 2 тысячы хворых у дзень (максімум быў зафіксаваны 12 снежня 2020 года – 1 975 хворых за суткі). У першую хвалю каронавіруса сутачная статыстыка ў Беларусі ніколі не перавышала планку ў 1000 новых пацверджаных выпадкаў (пік першай хвалі - 973 хворых за суткі - 29 красавіка).

Нагадаем, што раней першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан ахарактарызавала сітуацыю з каронавірусам ў краіне як "хвалепадобнае плато".

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0