МІНСК, 17 лют – Sputnik. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў упаўнаважаны праводзіць перамовы з Расіяй па праекце правак у міжурадавае пагадненне аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў, пра гэта гаворыцца ў пастанове ўрада, апублікаванай на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Яму дазволена ўносіць змены, "не маючыя прынцыповага характару", а таксама падпісваць дадзены пратакол пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
Сутнасць магчымых змяненняў не ўдакладняецца.
Само міжурадавае пагадненне тычыцца ўзгаднення Беларуссю і Расіяй індыкатыўных балансаў пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў, вызначэння тарыфаў па транспарціроўцы нафты. Яно ўжываецца са студзеня 2007 года, змены ў дакумент ўносіліся неаднаразова, апошнія - у 2018 годзе.
Нагадаем, што ў канцы студзеня 2021 года ўрадам Расіі быў зацверджаны праект пагаднення з Беларуссю аб перавозцы і перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты. Індыкатыўныя паказчыкі аб'ёму перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў у бягучым годзе могуць скласці звыш 1,5 мільёна тон.
Чытайце таксама:
- Белнафтахім: мы працуем у адных умовах з "Захад-Транснафтапрадуктам"
- Дагавор аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў у РФ падпішуць 15 лютага
- Белнафтахім: кантракт на пастаўкі нафты з РФ не горш, чым у 2020 годзе