У Афрыцы выпаў снег

© REUTERSЗіма ў Егіпце
Зіма ў Егіпце - Sputnik Беларусь, 1920, 17.02.2021
Падпісацца на
Адразу дзве краіны - на Поўначы і на Паўночным Усходзе Афрыканскага кантынента - сутыкнуліся з незвычайнай для рэгіёна прыроднай стыхіяй.

МІНСК, 17 лют – Sputnik. У Лівіі і Егіпце выпаў снег, паведамляюць мясцовыя метэаралагічныя службы.

Сіноптыкі Егіпта раней анансавалі рэзкае паніжэнне тэмпературы аж да анамальных паказчыкаў. Напрыклад, у пачатку месяца ў Каіры было нязвыкла цёплае для зімы надвор'е - +28°С, а на днях адбыўся рэзкі спад - да +8°С. Метэаролагі паведамляюць, што непагадзь ў сталіцы Егіпта пагоршыцца ад моцнага ветру (да 75 км/г).

Невялікі снегапад ўбачылі жыхары егіпецкага Сідзі-Барані (горада, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Лівіяй) і Александрыі. Акрамя таго, снег выпаў у раёне манастыра Сэйнт-Катрын, што знаходзіцца на гары Сінай.

Відэафакт: ледзяной вулкан з'явіўся ў казахскім стэпе 
 - Sputnik Беларусь, 1920, 08.02.2021
Відэа
Відэафакт: ледзяны "вулкан" з'явіўся ў казахскім стэпе

На егіпецкім курорце - у Шарм-эль-Шэйху - тэмпература паветра апусцілася да +17°С (звычайна, дзённая тэмпература складае тут +23 - +24°С). Па дадзеных канала Sada el-Balad, на пяць дзён зачыніліся запаведнікі поўдня Сіная, розныя экскурсійныя мерапрыемствы таксама адмянілі.

Люты ў Егіпце лічыцца самым халодным месяцам у годзе. У гэты час пачынаецца сезон вятроў, а тэмпература вагаецца ад +23°С днём да +11°С уначы.

Нацыянальны метэаралагічны цэнтр Лівіі апублікаваў відэазапіс з рэгіёну Джабаль Ахдар на ўсходзе краіны. На кадрах - нязвыклы для Афрыкі заснежаны пейзаж. Метэаролагі паведамілі таксама, што снег убачылі таксама ў горным рэгіёне Лівіі і яшчэ некалькіх гарадах краіны. Ноччу ў Лівіі была зафіксавана тэмпература 0°С.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала