Нафтапрадукты і ўдабрэнне з Беларусі пойдуць праз парты Ленвобласці

Падпісацца
Беларускія ўлады прынялі прынцыповае рашэнне аб пераарыентацыі экспарту ўласнай прадукцыі з партоў балтыйскіх рэспублік на расійскія гавані.

МІНСК, 18 лют – Sputnik. Прынцыповае рашэнне аб пераносе беларускага экспарту ў парты Ленінградскай вобласці прынята кіраўніцтвам краіны, сказаў губернатар расійскага рэгіёну Аляксандр Драздзенка.

Раней стала вядома, што беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім экспарт беларускіх нафтапрадуктаў пераносіцца з партоў балтыйскіх рэспублік на расійскую тэрыторыю.

"Я вельмі рады, што пастаўлена кропка ў пытанні пераводу беларускіх грузаў на ленінградскую зямлю. Беларускія калегі выязджалі, глядзелі нашы партовыя магутнасці", - прыводзіць словы губернатара афіцыйны Telegram-канал вобласці.

Нафтабаза на тэрыторыі марскога гандлёвага порта - Sputnik Беларусь, 1920, 17.02.2021
Мінск паставіў Вільнюсу нафтавы гамбіт
Пры гэтым Аляксандр Драздзенка не стаў скрываць, што пакуль захоўваюцца такія праблемныя пытанні, як ўрэгуляванне чыгуначных тарыфаў.

"Але галоўнае - прынцыповае рашэнне ёсць. Мы ў бліжэйшы час правядзем ва ўрадзе сустрэчу з уладальнікамі тэрміналаў і абмяркуем планы", - падкрэсліў кіраўнік расійскага рэгіёну.

У завяршэнне ён удакладніў, што пакуль бакі вядуць перамовы "аб нафтаналіўных грузах і мінеральным удабрэнні".

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0