Кітай накіраваў у Беларусь 100 тысяч доз вакцыны ад каронавіруса

© REUTERS / SEBASTIAN CASTANEDAВакцына "SinoPharm", вырабленая ў Кітаі
Вакцына SinoPharm, вырабленая ў Кітаі - Sputnik Беларусь, 1920, 19.02.2021
Падпісацца на
Наша рэспубліка адной з першых у мінулым годзе аказала гуманітарную дапамогу КНР, а ў цяперашнім ужо кітайскія медыкі дапамагалі беларускім калегам у барацьбе з COVID-19.

МІНСК, 19 лют – Sputnik. Кітайскі бок адправіў вакцыну вытворчасці карпарацыі "SinoPharm" у Беларусь, паведамляецца на сайце беларускага пасольства ў КНР.

Дастаўка вакцыны ажыццяўляецца авіякампаніяй Air China на бясплатнай аснове. Аб пастаўцы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін дамовіліся 26 студзеня па тэлефоне.

Вакцына "SinoPharm" - першая ўхваленая ў Кітаі для выхаду на міжнародны рынак, яна ўжо актыўна ўжываецца ўнутры краіны, а таксама адобрана да выкарыстання больш чым у 10 краінах свету: ААЭ, Бахрэйне, Егіпце, Іарданіі, Іраку, Сербіі, Марока, Венгрыі, Пакістане і іншых. Паводле ацэнак кітайскіх спецыялістаў, вакцына ў ходзе выпрабаванняў паказала 79,34% эфектыўнасці.

"Гэты крок кітайскага боку - чарговае яркае пацвярджэнне "жалезнага братэрства", якое ўсталяваўся паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай", - гаворыцца ў паведамленні на сайце пасольства.

Беларусь першай з краін аказала гуманітарную медыцынскую дапамогу Кітаю ў студзені і лютым 2020 года. У наступным ужо кітайцы дапамаглі нашай краіне сродкамі медыцынскага прызначэння - з красавіка 2020-га па студзень 2021-га Беларусь атрымала больш за 115 тон розных медыцынскіх вырабаў для барацьбы з каронавірусам.

Паведамляецца, што супрацоўніцтва з кітайскім бокам па пытаннях вакцыны будзе працягнута.

Прышчэпачная кампанія ў Беларусі

Першай антыкавіднай вакцынай на тэрыторыі Беларусі стаў расійскі прэпарат "Спутник V". Ім яшчэ ў канцы снежня мінулага года пачалі прышчапляць беларускіх медыкаў, якія знаходзяцца ў групе рызыкі.

Шпрыц і ампула на фоне лагатыпа Спутник V - Sputnik Беларусь, 1920, 19.02.2021
Якой вакцынай лепш прышчапіцца? 5 галоўных міфаў пра вакцынацыю

На днях мінскія паліклінікі адкрылі папярэдні запіс на вакцынацыю ад каронавіруса, раней міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч паведамляў, што масавая вакцынацыя насельніцтва пачнецца ў канцы сакавіка. Па планах, у Беларусь у пачатку наступнага месяца павінна паступіць чарговая партыя расійскай вакцыны - 100 тысяч доз. А ў канцы сакавіка, па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, плануецца пачаць і масавую вытворчасць расійскага прэпарата ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала