Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Сочы - Крэмль

© Photo : пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін
Прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь, 1920, 19.02.2021
Падпісацца
Беларускі прэзыдэнт ужо накіраваўся ў РФ на сустрэчу з расійскім калегам. Раней у Крамлі заявілі, што перамовы могуць быць "працяглымі".

МІНСК, 19 лют – Sputnik. Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца ў Сочы, заявілі ў прэс-службе Крамля.

"22 лютага ў Сочы адбудуцца перамовы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, які будзе знаходзіцца ў Расіі з рабочым візітам", - гаворыцца ў паведамленні.

Кіраўнікі дзяржаў, адзначаецца ў паведамленні, абмяркуюць "ключавыя пытанні развіцця расійска-беларускіх адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва". У прыватнасці, асаблівую ўвагу плануецца надаць буйным сумесным праектам у гандлёва-эканамічнай, энергетычнай і культурна-гуманітарнай галінах, а таксама далейшаму прасоўванню інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы.

Лукашэнка, як праінфармавалі ў яго прэс-службе, ужо накіраваўся ў Расію з працоўным візітам.

"Працяглыя перамовы"

Раней прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў заявіў, што "можна чакаць вельмі працяглых перамоваў".

"Парадак дня абсалютна зразумелы: двухбаковыя адносіны, (Лукашэнка) напэўна ёсць, пра што праінфармаваць расійскага прэзідэнта, маецца на ўвазе - толькі што завяршыўся Усебеларускі сход", - падкрэсліў ён.

Журналіст, тэлевядучы, публіцыст Анатоль Васерман - Sputnik Беларусь, 1920, 18.02.2021
Радыё
Васерман назваў умову мірнага ўзаемадзеяння Расіі і Кітая з Захадам

СМІ на мінулым тыдні пісалі, што бакі абмяркуюць расійскі крэдыт Мінску ў памеры трох мільярдаў долараў. Беларускі лідэр падкрэсліў, што едзе ў Расію не для таго, каб "чагосьці прасіць". У Крамлі, каментуючы гэтую інфармацыю, заявілі, што казаць пра тэмы, якія падымуць кіраўнікі дзяржаў, заўчасна.

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей таксама на гэтым тыдні агучыў шэраг пытанняў, якія, верагодна, будуць абмеркаваны прэзыдэнтамі. Сярод іх - інтэграцыйныя працэсы ў рамках Саюзнай дзяржавы, не выключыў міністр і абмеркаванні "узаемадзеяння ў фінансава-крэдытнай сферы".

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0