МІНСК, 19 лют – Sputnik. Улік драўніны ў Беларусі будзе весціся ў адзінай дзяржаўнай сістэме, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Указ № 50, які рэгулюе дадзеныя адносіны, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў у чацвер 18 лютага.
Гэтым дакументам прадугледжана, што ў рэспубліцы будзе ўкаранёна дзяржаўная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма ўліку драўніны і здзелак з ёй.
Ёй будуць абавязаныя карыстацца ўсе суб'екты гаспадарання ў працэсе нарыхтоўкі драўніны на землях лесфонду Беларусі.
Указам спрошчаная працэдура адміністравання перавозкі драўніны - усе дакументы будуць афармляцца ў электронным выглядзе.
Асноўныя палажэнні новага дакумента ўступяць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага яго апублікавання.
Чытайце таксама:
- Аднавілі згубленае: Лукашэнка ацаніў стан лясной гаспадаркі