МІНСК, 22 лют – Sputnik. Праект указа аб адчужэнні жылых дамоў і ўдасканаленні работы з пустымі і старымі дамамі прайшоў узгадненні ў зацікаўленых структурах, паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Дзмітрый Матусевіч у эфіры тэлеканала СТВ.
Мэта гэтага законапраекта - удасканаленне парадку ўключэння ў абарот старых і пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці.
"Мы падрыхтавалі адпаведны праект указа, ён ужо ўзгоднены з усімі зацікаўленымі. У ім сапраўды будуць прадастаўлены пэўныя паўнамоцтвы (мясцовым уладам - Sputnik) і самае галоўнае - спрошчаны парадак", - растлумачыў кіраўнік Дзяржкаммаёмасці.
У прыватнасці, у некаторых населеных пунктах такія аб'екты будзе дазволена рэалізоўваць за 1 базавую велічыню (цяпер яна складае 29 беларускіх рублёў). Пры гэтым, адзначыў старшыня профільнага камітэта, неабходна будзе ўлічыць інтарэсы ранейшых уласнікаў, якія па якіх-небудзь прычынах не карыстаюцца сваёй маёмасцю і зямельным участкам.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка падпісаў указ аб жыллёвых адносінах
- У Беларусі плануюць у паўтара разы павялічыць будаўніцтва ільготнага жылля
- Лукашэнка запатрабаваў больш актыўна будаваць арэнднае жыллё для бюджэтнікаў