Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі на 23 лютага

© Sputnik / Максим БогдановичТуман у мінскім парку
Туман у мінскім парку - Sputnik Беларусь, 1920, 23.02.2021
Падпісацца
У бліжэйшыя дні захаваецца адносна цёплае надвор'е, у многіх раёнах пройдзе мокры снег і кароткачасовы дождж.

МІНСК, 23 лют – Sputnik. Моцны туман чакаецца ў аўторак у Беларусі, пра гэта паведамілі ў Белгідрамеце. Па гэтай прычыне сіноптыкі абвясцілі на 23 лютага аранжавы ўзровень небяспекі.

Днём воблачна, у асобных раёнах пройдзе мокры снег і дождж. Раніцай па паўднёвым захадзе - моцны туман.

У асобных раёнах слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер днём - 4-9 м/с.

Тэмпература паветра на працягу сутак можа вагацца ад 0 да –6°С, па ўсходзе - ад –7°С да –13°С. Па паўднёвым захадзе днём будзе +1 … +7°С.

На сераду, 24 лютага, ападкаў пакуль не прагназуюцца, але туманы, як і галалёдзіца, захаваюцца. Тэмпература паветра ўначы ад –5°С да +2°С, па ўсходзе ад –6°С да –9°С. Днём ад –3°С па ўсходзе да +8°С па паўднёвым захадзе краіны.

Раней сіноптыкі абяцалі, што надвор'е ў другой палова лютага будзе такое ж халоднае, як і ў першай - па іх дадзеных, тэмпература будзе на 6-9 градусаў ніжэй за кліматычную норму.

Колькі выпала снегу ў Мінску?

Дзікія гусі - Sputnik Беларусь, 1920, 22.02.2021
Зіма сыходзіць: на выхадных у Беларусь вярнуліся першыя пералётныя птушкі
Нагадаем, што люты бягучага года адзначыўся нізкай тэмпературай і вялікай колькасцю ападкаў. У гэтым зімовым сезоне толькі з Мінска камунальныя службы вывезлі 400 тысяч тон снегу - гэта ў 20 разоў больш, чым у мінулым годзе.

Як раней распавялі ў Мінжылкамгасе, па ўсёй краіне з-за моцных ападкаў задзейнічалі ўсю снегаўборачную тэхніку - гэта каля 4 тысяч адзінак спецтранспарту.

Работы па расчыстцы вуліц і дарог працягваюцца ў беларускіх гарадах да гэтага часу.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0