Мінулыя выхадныя ў Мінску былі танцавальнымі - больш за 800 пар з Расіі, Украіны і Беларусі паказалі, на што здольныя. Турнір па спартыўных і бальных танцах прайшоў у клубе "Фалькон".
Спаборніцтвы адбыліся насуперак пандэміі. Прасторная зала, жывая музыка - з-за COVID-абмежаванняў па ўсім гэтым спартсмены паспелі засумаваць. У спаборніцтвах удзельнічалі спартсмены-аматары ўсіх узроставых катэгорый.
А клуб "Сігма" у дзень спаборніцтваў адзначыў свой 35-гадовы юбілей. Павіншаваць трэнераў прыехалі і дзейсныя спартсмены, і тыя, хто ўжо скончыў кар'еру. Прынцып клуба просты: танцаваць можа кожны, і ўсё роўна, колькі вам гадоў. З моманту свайго заснавання ў 1986 годзе клуб "Сігма" выгадаваў не адно пакаленне прафесійных танцораў і аматараў.
Калі засумавалі па святу, глядзіце на відэа Sputnik, як прайшоў турнір.
Чытайце таксама:
- Калядны кадэцкі баль прайшоў у Магілёве
- Былі танцы, стала турэцкая мова: навошта ўдзельніца "Ты супер!" з'язджае ў Расію
- "Тэатральнае дзіця": балетмайстар Юрый Траян - пра жыццё ў Вялікім - відэа