Ці засталіся льготы "чарнобыльцаў" у тых, хто яшчэ некалькі тыдняў таму пражываў на тэрыторыі, якая лічылася забруджанай радыёнуклідамі, ці ж яны іх пазбавіліся, даведаўся Sputnik.
Крыху статыстыкі аб Чарнобыльскай зоне
Паводле новага пераліку, падрыхтаванага Дэпартаментам па ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС МНС Беларусі і Белгідраметам, да зон радыеактыўнага забруджвання аднесены 2022 населеныя пункты і 49 аб'ектаў. У параўнанні са спіскам 2016-га, колькасць гарадоў і вёсак, якія знаходзяцца ў зоне, значна скарацілася. Больш за ўсё "чыстых" раёнаў стала ў Гомельскай вобласці - 83. У Магілёўскай - 38, Мінскай - 22, Гродзенскай - 18, Брэсцкай - 10.
Колькасць людзей, якія жывуць ва ўжо "чыстых" населеных пунктах, склала амаль 106 тысяч чалавек, з іх больш за 22 тысячы - дзеці (дадзеныя на 1 студзеня 2020-га - Sputnik).
Паколькі шчыльнасць радыяцыі і доза апрамянення пражываючых у беларускім сектары чарнобыльскай зоны знізілася, 88 населеных пунктаў перайшлі ў менш жорсткія зоны забруджвання. Такім чынам, 81 вёска, якая знаходзілася ў зоне з правам на адсяленне, цяпер будзе ў зоне пражывання з перыядычным радыяцыйным кантролем. З зоны наступнага адсялення ў зону з правам на адсяленне пяройдуць 7 населеных пунктаў.
"Тэндэнцыя такая, што колькасць гарадоў і вёсак, якія адносяцца да забруджанай тэрыторыі, з кожным годам памяншаецца, паколькі ідзе распад радыёнуклідаў", - тлумачыць начальнік упраўлення рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый дэпартамента Юлія Байкова.
Паводле яе слоў, вялікая праца праводзіцца для рэабілітацыі зямель і з боку спецыялістаў, каб гэтыя тэрыторыі выходзілі з разраду забруджаных і жыць там было бяспечна.
Што гэта значыць для людзей
Колькасць людзей, якія жывуць у зонах радыеактыўнага забруджвання, на якіх распаўсюджваюцца льготы (нормы Закона № 9-З "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый" ад 6 студзеня 2009 года), за пяць гадоў зменшылася на 9,6%. Хтосьці з іх пераехаў у іншае месца і зараз ужо не будзе атрымліваць льготы.
Права на льготы застаецца ў наступных катэгорый грамадзян:
- якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення;
- якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання з правам на адсяленне;
- якія пражываюць у зоне з перыядычным радыяцыйным кантролем;
- эвакуіраваным, адселеным, самастойна выехаўшым з тэрыторыі забруджвання з зоны адчужэння, зоны першачарговага і наступнага адсялення.
Якія льготы застаюцца ў Чарнобыльскай зоне
Пражываючым на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне наступнага адсялення, а таксама тым, хто мае права на адсяленне, належаць наступныя льготы:
- выплата ў памеры 150% дапамогі па доглядзе за дзіцем да трох гадоў;
- водпуск па цяжарнасці і родах ад 146 да 160 дзён (звычайны - ад 126 да 140 дзён - Sputnik);
- пераважнае права на залічэнне пры роўнай колькасці балаў у ПТВ, ССНУ або ВНУ, а таксама пазаконкурсны прыём на факультэты даўніверсітэцкай падрыхтоўкі;
- скасаванне працоўнага дагавора пры перасяленнi без захавання прадугледжаных заканадаўствам тэрмінаў папярэджання наймальніка;
- першачарговае працаўладкаванне на новым месцы жыхарства з улікам прафесіі і кваліфікацыі.
Дзеці да 18 гадоў, якія пражываюць у гэтых Чарнобыльскіх зонах, маюць права на:
- бясплатнае санаторна-курортнае лячэнне або аздараўленне тэрмінам да 1 месяца;
- бясплатны праезд на электрычках і прыгарадных аўтобусах, а таксама ў цягніках, якія едуць ад месца жыхарства непаўналетняга да месца санаторна-курортнага лячэння або аздараўлення і назад;
- бясплатнае харчаванне ў пачатковых, базавых школах і сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях, вучэбна-педагагічных комплексах (акрамя сярэдніх школ - вучылішч алімпійскага рэзерву), спецыяльных агульнаадукацыйных і дапаможных школах.
Тыя, хто жыве ў зоне з перыядычным радыяцыйным кантролем, маюць амаль такія ж ільготы, акрамя 150-працэнтнай выплаты дапамогі па догляду за дзіцем, а таксама першачарговае ўладкоўванне на працу пры перасяленні.
Тыя ж, хто эвакуіраваўся і самастойна выехаў з зоны адчужэння пасля 1 студзеня 1990 года, мае права на:
- выплату дапамогі па бальнічным у памеры 100 працэнтаў сярэднядзённага заробку;
- выкарыстанне працоўнага водпуску ў летнi або iншы зручны час.
Людзі, што пакінулі зону да 1 студзеня 1990 года і да гэтага часу стаяць на ўліку для паляпшэння жылля, могуць атрымаць яго з дзяржаўнага жылфонду.
Па словах начальніка аддзела сацыяльнай абароны і прававой работы Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС МНС Беларусі Вольгі Сахно, льготы прымяняюцца ў залежнасці ад таго, на якой тэрыторыі пражывае грамадзянін.
"Пасля апублікавання новага пераліку забруджаных тэрыторый мы адправілі ініцыятыўны ліст у рэгіёны, каб мясцовыя ўлады патлумачылі людзям, у якіх выпадках яны змогуць атрымаць льготы. Паколькі некаторыя з пражываючых у так званай чарнобыльскай зоне перайшлі ў іншую катэгорыю ільгатуемых", - тлумачыць Вольга Сахно.
Наступны раз беларускі сектар чарнобыльскай зоны перагледзяць да лютага 2026 года. Аднак у залежнасці ад змены радыяцыйнай абстаноўкі ён можа карэктавацца і да заканчэння гэтага тэрміна.
Чытайце таксама:
- Прыпяць убачыла навагоднюю ёлку ўпершыню пасля аварыі на ЧАЭС
- Зубры і саркафаг у добрае надвор'е: падрабязнасці тураў у зону адчужэння
- "Мёртвыя землі" адкрылі - Беларусь пусціла турыстаў у зону адчужэння