Свежая статыстыка па COVID-19: 1 279 захварэлых за суткі

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкПЦР-тэсты, архіўны фотаздымак
ПЦР-тэсты, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 24.02.2021
Падпісацца
За ўвесь перыяд пандэміі ў Беларусі памерлі амаль дзве тысячы чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.

МІНСК, 24 лют – Sputnik. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 279 пацыентаў з каронавіруснай інфекцыяй - на 307 чалавек больш, чым учора.

Па дадзеных прэс-службы Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя 24 гадзіны з устаноў аховы здароўя выпісаны 1 444 чалавекі.

"Усяго, ад пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваны 281 707 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Паправіліся 271 733 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні ведамства.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання каронавіруса на тэрыторыі рэспублікі памерлі 1 939 пацыентаў з выяўленай інфекцыяй COVID-19 (+9 за суткі).

Усяго ў краіне праведзены амаль пяць мільёнаў тэстаў на COVID-19, за мінулыя 24 гадзіны - больш за 17 тысяч ПЦР даследаванняў.

Вакцынацыя ад каронавіруса ў Беларусі

Прышчапляць ад COVID-19 у Беларусі пачалі 29 снежня: першымі ўколы расійскай вакцынай "Спутник V" атрымалі медработнікі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі. 19 студзеня ў краіне стартавала масавая вакцынацыя персаналу бальніц і паліклінік, цяпер усё медыкі атрымалі другі кампанент вакцыны.

Заснавальнік карпарацыі Microsoft Біл Гейтс - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2021
Біл Гейтс назваў прычыну адмовы ад вакцынацыі

На мінулым тыдні ў краіне адкрыўся папярэдні запіс на прышчэпку супраць COVID-19. Усеагульная масавая вакцынацыя ў Беларусі па планах павінна пачацца ў красавіку. Прыкладна ў сакавіку-красавіку ў краіне таксама запрацуе вытворчасць вакцыны ад каронавіруса "Спутник V". Беларусь плануе штомесяц выпускаць па 500 тысяч доз расійскай вакцыны.

Раней прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што беларуская вакцына будзе гатова да восені.

Вынікі падводзіць пакуль рана

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч ў сераду заявіў, што канчатковыя вынікі ў барацьбе з пандэміяй будуць падведзены пасля завяршэння эпідэмічнага сезона, аднак казаць пра гэта пакуль рана, бо ў Беларусі зараз фіксуецца толькі другая хваля.

Паводле яго слоў, можа быць і трэцяя, але з менш інтэнсіўным перыядам ўздыму. Піневіч таксама дадаў, што многае будзе залежаць ад новых штамаў каронавіруса.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0