Алімпійскі сход НАК Беларусі: ці ёсць інтрыга?

© Sputnik / Виктор ТолочкоШтаб-кватэра НАК Беларусі
Штаб-кватэра НАК Беларусі - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2021
Падпісацца
Сёння ў Нацыянальным алімпійскім камітэце Беларусі праходзіць Алімпійскі сход, падчас якога адбудуцца выбары прэзідэнта НАК.

Папярэдні Алімпійскі сход прайшоў 19 лістапада 2019 года. Дэлегаты абмеркавалі вынікі выступлення беларускіх спартсменаў на міжнародных спаборніцтвах і падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіо.

Можна меркаваць, што асноўны парадак дня цяперашняга форуму не моцна зменіцца. За выключэннем абмеркавання падрыхтоўкі яшчэ і да зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года ў Пекіне і арганізацыйных пытанняў, якія па выніку могуць стаць першачарговымі. Шмат што залежыць ад таго, ці прыслухаецца НАК да рэкамендацый вышэйстаячай арганізацыі - МАК.

Пра што гаварылі на мінулым Алімпійскім сходзе

На папярэднім Алімпійскім сходзе кіраўнік НАК Аляксандр Лукашэнка выказаў расчараванне ад нізкай выніковасці выступленняў беларускіх атлетаў на міжнародных спаборніцтвах у алімпійскіх відах спорту.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі ёсць усё для якаснай падрыхтоўкі да Алімпіяды: сучасная інфраструктура, кваліфікаваныя трэнеры, усебаковае медыцынскае і навуковае забеспячэнне, але самае галоўнае - падтрымка на самым высокім узроўні. Не хапае галоўнага: вынікаў, якія б выклікалі цвёрдую ўпэўненасць, што да Гульняў беларусы падыдуць у поўным узбраенні.

Факел зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 15.02.2021
Прадстаўлены факел зімовых Алімпійскіх гульняў-2022 у Пекіне

2019 год сапраўды быў не вельмі ўраджайным на ўзнагароды: на сусветных першынствах беларускія спартсмены заваявалі ў алімпійскіх дысцыплінах ўсяго толькі восем медалёў, у тым ліку два залатыя. Як заўсёды нядрэнна выступілі прадстаўнікі веславання на байдарках і каноэ і сучаснага пяціборства.

"А астатнія? - спытаў тады Лукашэнка. - Без медалёў у алімпійскіх нумарах праграмы вярнуліся з сусветных першынстваў баксёры, веласіпедысты, мастацкая гімнастыка. Нулявы вынік у нас і ў такіх медаляёмістых відах спорту, як плаванне, лёгкая атлетыка, дзюдо, фехтаванне, стральба кулявая, спартыўная гімнастыка, веславанне акадэмічнае".

На сходзе кіраўнік НАК даручыў напярэдадні летніх Алімпійскіх гульняў узяць кожнага алімпійца на індывідуальны кантроль.

Спорт ва ўмовах пандэміі

З таго часу ў сусветным і беларускім спорце шмат што змянілася. Самае галоўнае - у 2020 годзе Алімпіяда ў Токіо не адбылася. З-за пандэміі каронавіруса яе перанеслі на гэты год. Зрэшты, да гэтага часу няма стоадсоткавай упэўненасці, што Гульні ў Японіі пройдуць у названыя тэрміны: COVID-19 усё яшчэ моцны і падступны.

2020 год абсалютна для ўсіх атлетаў свету апынуўся правальным і ў плане падрыхтоўкі да Алімпіяды: міжнародныя спаборніцтвы адмянілі або перанеслі на нявызначаны тэрмін, ды і ўнутры краін практычна ўсе спаборніцтвы згарнулі, трэніровачныя базы зачынілі, а саміх спартсменаў перавялі на жорсткую ізаляцыю.

Алімпійскія кольцы ў Пекіне - Sputnik Беларусь, 1920, 09.02.2021
Беларусь атрымала афіцыйнае запрашэнне на зімовую Алімпіяду

Беларусь у гэтым плане пайшла сваім шляхам. Спачатку ўсіх спартсменаў вярнулі з-за мяжы на радзіму, потым размясцілі іх на закрытых базах, правялі комплекс супрацьэпідэміялагічных мерапрыемстваў. І пры гэтым не перарывалі ні на дзень вучэбна-трэніровачны працэс. Міжнародных спаборніцтваў практычна не было ніякіх, ну дык хаця б спарынгі ўнутры краіны ніхто не адмяняў.

За межы Беларусі ў кастрычніку мінулага года атрымалася вырвацца плывунам. Спаборніцтвы, праўда, былі камерцыйнымі, пад эгідай новастворанай Міжнароднай лігі плавання, але якая ў сутнасці розніца, калі змагацца прыйшлося з лепшымі плывунамі свету? Ілля Шымановіч і Анастасія Шкурдай ў Будапешце ўстанавілі два рэкорды кантынента, адзін юнацкі рэкорд свету і 11 рэкордаў Беларусі.

Прыплюсуем дасягненні веласіпедыста Яўгенія Каралька, які і чэмпіянат свету выйграў, і на Еўропе медаль заваяваў у алімпійскім відзе праграмы. Не забудзем і пра поспехі беларускіх тэнісістак, якія працягваюць "шумець" на сусветных кортах. Чым не падстава для гонару і аптымізму?

Спаборніцтвы па веласпорце на трэку, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 01.02.2021
Стаў вядомы лёс ЧЕ па веласпорце на трэку пасля санкцый МАК

Можна меркаваць, што на Алімпійскім сходзе будзе выказана шкадаванне аб тым, што патэнцыял у выглядзе выдатнай фізічнай формы і псіхалагічнай гатоўнасці беларускіх атлетаў, не быў рэалізаваны ў мінулым годзе.

Тады ж склад нацыянальных і зборных каманд па розных прычынах пакінулі некаторыя спартсмены, якія маглі б праявіць сябе на будучых летніх і зімовых Гульнях.

Час для падрыхтоўкі беларускіх атлетаў да Алімпіядаў у Токіо і Пекіне яшчэ ёсць. Грошы для гэтага вылучаны, спартыўныя базы працуюць, трэніравальны працэс наладжаны, навука і медыцына мабілізаваны. Трэба толькі прайсці кваліфікацыйны адбор і не захварэць ў апошні момант.

Галоўная інтрыга Алімпійскага сходу

Пасля справаздач аб праведзенай працы, планах на будучыню і спосабах іх выканання па логіцы павінны адбыцца выбары членаў выканкама і прэзідэнта НАК.

Аляксандр Лукашэнка ўпершыню быў абраны кіраўніком НАК у 1997 годзе, змяніўшы на гэтай пасадзе Уладзіміра Рыжанкова. На наступных выбарах у 2001, 2004, 2010, 2012 і 2017 гадах дэлегаты Алімпійскага сходу зноў галасавалі за Лукашэнку.

Будынак Мінспорту і МАРГ у Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 30.12.2020
Прэзідэнцкі ўказ аб падтрымцы спорту будзе дзейнічаць да 2025 года

Ці будзе ён ізноў балатавацца на пасаду прэзідэнта НАК, сказаць на дадзеную хвіліну складана. Ёсць, праўда, некаторыя абставіны знешняга ўздзеяння, якія могуць паўплываць на прыняцце рашэння. Гэта - пазіцыя МАК і яго прэзідэнта Томаса Баха, які 24 лютага заявіў, што "мы ўважліва сочым за сітуацыяй, і я не буду зараз спекуляваць з нагоды вынікаў выбараў у НАК. Будзем чакаць вынікаў, і тады будзе самы час абмеркаваць гэтае пытанне".

Нагадаем, 7 снежня 2020 года МАК прыняў рашэнне ўвесці санкцыі адносна НАК Беларусі. Адзін з пунктаў: ​​забарона ўсім членам выканаўчага камітэта НАК на ўдзел у мерапрыемствах МАК, уключаючы Алімпійскія гульні. Гэтакія строгія меры не закранулі толькі прадстаўніцы паруснага спорту Таццяны Драздоўскай, якая з'яўляецца дзеючай спартсменкай і рыхтуецца выступіць на Алімпіядзе ў Токіо. Першым віцэ-прэзідэнтам НАК з'яўляецца Віктар Лукашэнка.

Цалкам магчыма, што выбары новага кіраўніка НАК Беларусі стануць галоўнай падзеяй у жыцці спартыўнай галіны краіны на бліжэйшы час.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0