Каты Эрмітажа атрымаюць €3 тыс спадчыны ад французскага мецэната

© Sputnik / Игорь Руссак / Перайсці ў фотабанкКот каля новага дома ў падвале Эрмітажа
Кот каля новага дома ў падвале Эрмітажа - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2021
Сродкі плануецца пусціць на рамонт скляпоў, дзе жывуць хвастатыя ахоўнікі самага вядомага піцерскага музея.

МІНСК, 26 лют – Sputnik. Каты санкт-пецярбургскага музея Эрмітаж атрымаюць тры тысячы еўра, завешчаныя ім мецэнатам з Францыі, паведаміла прадстаўнік музея Марыя Халтунен.

У снежні дырэктар установы Міхаіл Піятроўскі распавёў пра француза, які згадаў музейных жывёл у сваім тэстаменце і пакінуў ім трохі грошай. Паводле яго слоў, сродкі плануецца пусціць на рамонт скляпоў, дзе жывуць каты.

Кот суправаджае гаспадара на рыбалцы і сочыць за паплаўком - відэа - Sputnik Беларусь, 1920, 01.02.2021
Відэа
Кот суправаджае гаспадара на рыбалцы і сочыць за паплаўком - відэа

"Цяпер завяршаецца этап атрымання спадчыны. Думаю, да канца вясны ўжо дакладна грошы будуць атрыманы", - сказала журналістам Халтунен.

Яна таксама ўдакладніла, што для атрымання спадчыны трэба ў Францыі выплаціць неабходныя падаткі і пакрыць кошт натарыяльных паслуг.

Да цяперашняга часу рашэнне аб выкарыстанні сродкаў не прынята, але ў Эрмітажы па-ранейшаму схіляюцца да таго, каб палепшыць умовы жыцця катоў, якіх цяпер у музеі каля паўсотні.

Эрмітажныя каты жывуць у Зімовым палацы з пачатку ХVIII стагоддзя, указам Кацярыны Вялікай ім быў нададзены статус ахоўнікаў каштоўных карцінных галерэй.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі