Відэа

Свет крышталяў: як ствараюць лядовыя і снежныя скульптуры - відэа

Падпісацца
У пачатку лютага Алея Батанічнага саду стала казачнай. Снежныя і ледзяныя глыбы пераўтварыліся ў творы мастацтва. Глядзіце на відэа, якія кампазіцыі стварылі пачаткоўцы і вопытныя майстры.

Фестываль лядовых і снежных скульптур адбыўся ў Мінску шосты раз. У ім бралі ўдзел 18 каманд: студэнты профільных факультэтаў і вопытныя майстры. Каманды студэнтаў стваралі скульптуры са снегу, прафесіяналы працавалі з лёдам. Арганізатары не абмяжоўвалі фантазію мастакоў - тэма фестывалю "Свет крышталяў".

Валянцін Борзды са сваёй брыгадай ствараў кампазіцыю тры дні. У працы ён выкарыстаў бензапілу і розныя разцы, апошні штрых - так званая даводка савецкім прасам, пасля гэтага лёд становіцца празрыстым і прыгожым.

"Наша кампазіцыя называецца "Падарожнік". Гэта вобраз нейкага, можа быць, казачнага персанажа, які наогул жа сімвалізуе проста любога чалавека, які рухаецца па сваім жыцці. Ён яшчэ сляпы у нас, і ён навобмацак рухаецца метадам спроб і памылак. Для нас важна прыдумаць нейкую гісторыю, каб было зразумела, як гэта рабіць. Мы не настойваем на такой трактоўцы для кожнага гледача, але нам цікава прыдумаць нейкую ідэю", - распавядае скульптар Валянцін Борзды.

Скульптару дапамагаў сын - пяцікласнік Міша. Хлопчыку мастак даверыў невялікія, але важныя дэталі.

"Праца мяне настолькі захапляе што становіцца ўжо не важна на ўвесь гэты холад, так цікава працаваць, што дух захоплівае і ўжо нічога не адчуваеш", - адзначае Міша.

Некаторыя скульптуры аснашчаны падсветкай, таму асабліва прыгожыя ў вячэрні час. Аўтары спадзяюцца, што кампазіцыі прастаяць да пачатку вясны.

Глядзіце таксама:

Стужка навiн
0