Каб не сумаваць ў пандэмію, канадскі пенсіянер адпраўляецца на прагулкі па заснежаных прасторах.
На шпацыр ён абувае снегаступы - мабыць, самае старажытнае прыстасаванне для перамяшчэння па заснежаным покрыве. Дзякуючы шырокай "падэшве", ціск на снег зніжаецца, што дазваляе шпацыраваць, не правальваючыся. А можна ствараць на снезе сапраўдныя творы мастацтва!
Перш, чым "намаляваць" узор на снезе, канадзец рыхтуе праект з дапамогай кампьютэрнай праграмы. У выніку атрымліваюцца па-сапраўднаму маштабныя праекты. Самы вялікі ўзор у дыяметры - 400 метраў!
Працы хутка растаюць, таму мужчына здымае іх з вышыні, каб і вы маглі палюбавацца гэтай прыгажосцю. Глядзіце відэа Sputnik і таксама адпраўляйцеся на шпацыр, снегу ў Беларусі зараз амаль не менш, чым у Канадзе.
Глядзіце таксама:
- Відэафакт: карціны на заснежаным хакейным стадыёне
- Як хакейную каробку ўсім светам будавалі - відэа
- Іспанцы радуюцца снегу, многія бачаць яго ўпершыню ў жыцці - відэа