Новы рэйтынг WTA: Сабаленка і Азаранка засталіся там жа, Герасімаў падняўся

© Pixabay / marijana1Тэнісныя ракеткі і мячы, архіўны фотаздымак
Тэнісныя ракеткі і мячы, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 01.03.2021
Падпісацца
Дзве беларускія тэнісісткі на гэтым тыдні выступяць у Дохе: Азаранка ў першым раўндзе сустрэнецца з расіянкай Святланай Кузняцовай, а Сабаленка пачне выступленні з другога круга.

МІНСК, 1 сак – Sputnik. Беларускія тэнісісткі Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка захавалі свае пазіцыі ў абноўленым рэйтынгу WTA, а Ягор Герасімаў падняўся на семь радкоў.

Першая ракетка Беларусі апусцілася з 7-га на 8-ы радок пасля няўдачы ў 1/8 фіналу на Australian Open, дзе яна саступіла Серэне Уільямс. У новым сакавіцкім рэйтынгу Сабаленка захавала 8-е месца ў адзіночным і 1-е месца ў парным разрадах (разам з бельгійкай Эліс Мертэнс).

На ранейшай 14-й пазіцыі засталася Вікторыя Азаранка, у яе актыве 3535 ачкоў. У Аляксандры Сасновіч 96-е месца, у Вольгі Гаварцовай - 138-е, у Веры Лапко - 280-е. У топ-3 сусветнага рэйтынгу ўвайшлі аўстралійка Эшлі Барці, японка Наомі Осака і румынка Сімона Халеп.

Арына Сабаленка - Sputnik Беларусь, 1920, 18.01.2021
Упершыню ў кар'еры: Сабаленка заняла 7-е месца ў сусветным тэнісным рэйтынгу

На гэтым тыдні Азаранка і Сабаленка згуляюць на турніры ў Дохе: Вікторыя ў першым раўндзе 1 сакавіка сустрэнецца з расіянкай Святланай Кузняцовай, а Арына пачне выступленні з другога круга і згуляе або з Гарбін’е Мугурусой, альбо з Веранікай Кударметавай.

Прыкметныя змены ў тэнісным рэйтынгу ў мужчын (АТР). Лепшы з беларусаў Ягор Герасімаў падняўся на семь радкоў і зараз займае 76-е месца. У яго актыве 936 ачкоў. Заўтра Ягор выступіць на турніры ў Ратэрдаме, у 1/16 фіналу ён сустрэнецца з 6-й ракеткай планеты грэкам Стэфанам Ціціпасім.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0