Гук равучай вады Ніягарскага вадаспаду, які звычайна разносіцца на кіламетры вакол, сціх - з-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз. 01.03.2021, Sputnik Беларусь
Такая з'ява адбываецца досыць часта, аднак турысты ўсё роўна накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.На поўнач штата Нью-Йорк і канадскую правінцыю Антарыё абрынуўся шторм, тэмпература апусцілася да 20 градусаў марозу, і самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам. А вось цалкам вадаспад замярзаў у 1848 і 1912 гадах.Глядзіце, як выглядаюць на фота "Падкова", "Амерыканскі вадаспад" і "Фата", якія складаюць комплекс Ніягарскага вадаспаду.
Гук равучай вады Ніягарскага вадаспаду, які звычайна разносіцца на кіламетры вакол, сціх - з-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.
Такая з'ява адбываецца досыць часта, аднак турысты ўсё роўна накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
На поўнач штата Нью-Йорк і канадскую правінцыю Антарыё абрынуўся шторм, тэмпература апусцілася да 20 градусаў марозу, і самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам. А вось цалкам вадаспад замярзаў у 1848 і 1912 гадах.
Глядзіце, як выглядаюць на фота "Падкова", "Амерыканскі вадаспад" і "Фата", якія складаюць комплекс Ніягарскага вадаспаду.