МІНСК, 2 сак – Sputnik. Спойлер: хакейнае "Дынама" задачу-мінімум на сезон ужо выканала.
Мяркуючы па дакуменце, які апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, у баскетболе высокім вынікам будзе лічыцца выхад у 1/8 фіналу Кубка ФІБА Еўропы і Еўракубка, а ў валейболе - у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, Чэлендж-Капа і Кубка Еўрапейскай канфедэрацыі валейбола.
У водным пола - выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, у 1/4 фіналу Еўракубка (для мужчын) і Трафея еўрапейскай федэрацыі плавання (для жанчын).
Для гандбалістаў планка ўстаноўлена крыху вышэй: для поспеху, які адзначаць у Мінспорту, трэба выходзіць у чвэрцьфінал Лігі Еўропы і Кубка Еўропы, а таксама ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў.
Няпростая задача стаіць і перад футбалістамі, якім абавязкова неабходна выходзіць у групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы для мужчын і ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў для жанчын. У міні-футболе поспехам будзе лічыцца выхад у элітны раунд Лігі чэмпіёнаў.
А вось хакеісты мінскага "Дынама" могуць не хвалявацца: у хакеі з шайбай поспехам лічыцца выхад у 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, КХЛ або МХЛ. Атрымліваецца, "зубры", якія ў плэй-оф згуляюць з піцерскім СКА, сваю задачу-мінімум на сезон ужо выканалі.
Чытайце таксама:
- Новы рэйтынг WTA: Сабаленка і Азаранка засталіся там жа, Герасімаў падняўся
- Мінскае "Дынама" выйграла ў аднаклубнікаў з Рыгі ў КХЛ
- Жук устанавіла нацыянальны рэкорд Беларусі па скачку з шастом