https://bel.sputnik.by/20210303/Sud-vynes-abvnavachy-prysud-pa-sprave-zhurnalstk-TUTBY--racha-BKhMD-1047036969.html
Суд вынес абвінаваўчы прыгавор па справе журналісткі TUT.BY і ўрача БХМД
Суд вынес абвінаваўчы прыгавор па справе журналісткі TUT.BY і ўрача БХМД
Sputnik Беларусь
Дадзенае рашэнне суда неканчатковае і можа быць абскарджана ў судзе вышэйшай інстанцыі. 03.03.2021, Sputnik Беларусь
2021-03-03T09:52+0300
2021-03-03T09:52+0300
2023-04-18T14:43+0300
навіны
у беларусі
галоўнае
палітыка
здарэнні
грамадства
суд
журналіст
урач
пратэсты пасля выбараў у беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102563/28/1025632827_0:134:3264:1970_1920x0_80_0_0_f115a1a79c77a61d046a2a5f6f752745.jpg
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Напярэдадні суд Маскоўскага раёна Мінска абвясціў прысуд па справе аб разгалашэнні медыцынскай тайны пра загінулага актывіста апазіцыі Рамана Бандарэнку.Абвінавачанымі па гэтай справе праходзяць супрацоўніца партала TUT.BY, журналіст Кацярына Барысевіч і ўрач гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцём Сарокін. Яны былі затрыманы ў рамках крымінальнай справы аб разгалашэнні медыцынскіх звестак пра Рамана Бандарэнку. Крымінальная справа ў дачыненні да Барысевіч і Сарокіна ўзбудзіла Генеральная пракуратура.Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма.Барысевіч прызнана вінаватай у падбухторванні да выдавання медыцынскай тайны, ёй прызначаны 6 месяцаў пазбаўлення волі і штраф 100 базавых, доктар Сарокін прызнаны вінаватым у разгалашэнні медыцынскай тайны, яму прызначаны 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год і штраф 50 базавых.Сутнасць абвінавачванняЯк адзначалі раней у Генпракуратуры, "Барысевіч з 12 па 13 лістапада 2020 года ў парушэнне парадку атрымання, прадастаўлення і распаўсюджвання інфармацыі, якая складае медыцынскую тайну, без згоды пацыента або іншых упаўнаважаных асоб у час неаднаразовых злучэнняў па сетках электрасувязі з Сарокіным шляхам просьбаў і дамаўленняў схіліла яго да прадастаўлення вуснай інфармацыі пра пацыента бальніцы Рамана Бандарэнку, які праходзіў лячэнне і памёр у азначанай установе 12 лістапада 2020 года, а таксама да перадачы праз мессенджэр Telegram фотакопій медыцынскай дакументацыі Бандарэнкі".Таксама Генпракуратура паведамляла, што доктар Сарокін, паддаўшыся ўгаворам, наўмысна незаконна выдаў звесткі пра факт паступлення Бандарэнкі ў стацыянар і стане яго здароўя, наяўнасці захворвання, дыягназе, вынiках медыцынскага агляду і іншыя даныя, у тым ліку асабістага характару."Распаўсюджванне інфармацыі, у тым ліку ілжывай, неабмежаванаму колу асоб і яе проціпастаўленне афіцыйным каментарыям дзяржорганаў выклікалі грамадскі рэзананс і стварылі атмасферу недаверу да кампетэнтных службаў. Гэта негатыўна паўплывала на стан правапарадку і пацягнула за сабой цяжкія наступствы - прывяло да павышэння напружанасці ў грамадстве, заахвоціла грамадзян да правядзення незаконных масавых мерапрыемстваў, іншых проціпраўных дзеянняў", - заявілі ў Генпракуратуры.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2021
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102563/28/1025632827_0:0:3264:2448_1920x0_80_0_0_157437d6a7bba59b248d996d23364a54.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
навіны , у беларусі, галоўнае, палітыка, здарэнні, грамадства, суд, журналіст, урач, пратэсты пасля выбараў у беларусі
навіны , у беларусі, галоўнае, палітыка, здарэнні, грамадства, суд, журналіст, урач, пратэсты пасля выбараў у беларусі
Суд вынес абвінаваўчы прыгавор па справе журналісткі TUT.BY і ўрача БХМД
09:52 03.03.2021 (абноўлена: 14:43 18.04.2023) Дадзенае рашэнне суда неканчатковае і можа быць абскарджана ў судзе вышэйшай інстанцыі.
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Напярэдадні суд Маскоўскага раёна Мінска абвясціў прысуд па справе аб разгалашэнні медыцынскай тайны пра загінулага актывіста апазіцыі Рамана Бандарэнку.
Абвінавачанымі па гэтай справе праходзяць супрацоўніца партала TUT.BY, журналіст Кацярына Барысевіч і ўрач гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Арцём Сарокін. Яны былі затрыманы ў рамках крымінальнай справы аб разгалашэнні медыцынскіх звестак пра Рамана Бандарэнку. Крымінальная справа ў дачыненні да Барысевіч і Сарокіна ўзбудзіла Генеральная пракуратура.
Суд праходзіў за зачыненымі дзвярыма.
Барысевіч прызнана вінаватай у падбухторванні да выдавання медыцынскай тайны, ёй прызначаны 6 месяцаў пазбаўлення волі і штраф 100 базавых, доктар Сарокін прызнаны вінаватым у разгалашэнні медыцынскай тайны, яму прызначаны 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год і штраф 50 базавых.
Як адзначалі раней у Генпракуратуры, "Барысевіч з 12 па 13 лістапада 2020 года ў парушэнне парадку атрымання, прадастаўлення і распаўсюджвання інфармацыі, якая складае медыцынскую тайну, без згоды пацыента або іншых упаўнаважаных асоб у час неаднаразовых злучэнняў па сетках электрасувязі з Сарокіным шляхам просьбаў і дамаўленняў схіліла яго да прадастаўлення вуснай інфармацыі пра пацыента бальніцы Рамана Бандарэнку, які праходзіў лячэнне і памёр у азначанай установе 12 лістапада 2020 года, а таксама да перадачы праз мессенджэр Telegram фотакопій медыцынскай дакументацыі Бандарэнкі".
Таксама Генпракуратура паведамляла, што доктар Сарокін, паддаўшыся ўгаворам, наўмысна незаконна выдаў звесткі пра факт паступлення Бандарэнкі ў стацыянар і стане яго здароўя, наяўнасці захворвання, дыягназе, вынiках медыцынскага агляду і іншыя даныя, у тым ліку асабістага характару.
"Распаўсюджванне інфармацыі, у тым ліку ілжывай, неабмежаванаму колу асоб і яе проціпастаўленне афіцыйным каментарыям дзяржорганаў выклікалі грамадскі рэзананс і стварылі атмасферу недаверу да кампетэнтных службаў. Гэта негатыўна паўплывала на стан правапарадку і пацягнула за сабой цяжкія наступствы - прывяло да павышэння напружанасці ў грамадстве, заахвоціла грамадзян да правядзення незаконных масавых мерапрыемстваў, іншых проціпраўных дзеянняў", - заявілі ў Генпракуратуры.