МІНСК, 4 сак – Sputnik. Беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паставіў подпіс пад указам, на падставе якога на базе ААТ "Івацэвічдрэў" фарміруецца дрэваапрацоўчы холдынг.
Згодна з дакументам, акцыі розных беларускіх дрэваапрацоўчых арганізацый, якія знаходзяцца ў кіраванні ААТ "Банк развіцця Беларусі", уносяцца як неграшовы ўклад ў статутны фонд Івацэвічдрэва.
"Гэта прадпрыемства стане кіруючай кампаніяй дрэваапрацоўчага холдынга", - удакладнілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Акрамя таго, Лукашэнка выключыў з паўнамоцтваў Банка развіцця функцыі кіравання прадпрыемствамі дрэваапрацоўкі.
Ураду Беларусі даручана разам з абласнымі ўладамі распрацаваць эфектыўную стратэгію развіцця холдынга.
У апошні раз пытанне дрэваапрацоўкі ў рэспубліцы ўзнімалася на дакладзе ў прэзідэнта ў кастрычніку мінулага года: тады Лукашэнка паставіў задачу вырабляць у Беларусі свой кардон.
ААТ "Івацэвічдрэў" - адно з найбуйнейшых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў Беларусі, якое спецыялізуецца на вытворчасці драўняна-стружкавых пліт і мэблі. Цяпер на ім працуюць каля тысячы работнікаў. На ААТ функцыянуе поўны цыкл вытворчасці: ад лесанарыхтовак да выпуску вырабаў.
Чытайце таксама:
- Дзяржбізнес на шышках: нечаканая крыніца беларускага экспарту
- Аднавілі згубленае: Лукашэнка ацаніў стан лясной гаспадаркі
- Бортніцтва Палесся ў спісе ЮНЕСКА: лепшыя фота тысячагадовай традыцыі