МІНСК, 4 сак – Sputnik. У прававое рэгуляванне абароту баявой зброі ўнесены змены, адпаведны ўказ у сераду падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Сёння кіраўнік дзяржавы падпісаў указ №79. Дакумент уносіць змяненні і дапаўненні ў раней прынятыя ўказы - "Аб мерах па ўдасканаленні рэгулявання абароту баявой, службовай, грамадзянскай зброi i боепрыпасаў да яе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" і "Аб мерах па ўдасканаленню ахоўнай дзейнасці".
"У прыватнасці, асобныя нормы, якія тычацца абароту зброі і боепрыпасаў, цяпер будуць распаўсюджвацца і на Дзяржаўную фельд'егерскую службу пры Мінсувязі ў парадку, устаноўленым у ваенізаваных арганізацыях", - праінфармавалі ў прэс-службе прэзідэнта.
Акрамя таго, згодна з дакументам, дазваляецца захоўванне зброі і боепрыпасаў службе бяспекі БелАЭС у вайсковай частцы ўнутраных войскаў МУС.
Прэзідэнцкі ўказ таксама выключае "Белтэлекам" з ліку арганізацый, якія маюць права стварэння ваенізаванай аховы.
"Акрамя таго, дакументам удакладняецца апісанне форменнага адзення і знакаў адрознення работнікаў спецыяльнай сувязі", - дадалі ў прэс-службе.
З гэтай мэтай унесены карэкціроўкі ва ўказ "Аб форменнай вопратцы і знаках адрознення работнікаў спецыяльнай сувязі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі "Белпошта".
Чытайце таксама:
- Спецыяльны пісталет для аператыўнікаў распрацоўваюць у Расіі
- Беларусь будзе пастаўляць узбраенне ў Саудаўскую Аравію
- Лукашэнка: самалёты НАТА "змыліся", калі насустрач вылецелі Су-30