Італьянскія каталікі ўжо другі Вялікдзень правядуць на карантыне

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкСабор святога Пятра ў Ватыкане
Сабор святога Пятра ў Ватыкане - Sputnik Беларусь, 1920, 04.03.2021
Падпісацца
У мінулым годзе ўпершыню за ўсю гісторыю каталіцызму Папа Рымскі адслужыў велікодную імшу ў пустой базіліцы Святога Пятра.

МІНСК, 4 сак – Sputnik. Абмежаванні ў Італіі з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі прадоўжаны да 6 красавіка, адпаведнае распараджэнне прыняў урад краіны, яно ўступіць у сілу 6 сакавіка.

Антыкаронавірусныя меры, якія дзейнічаюць цяпер у Італіі, прадугледжваюць абавязковае захаванне сацыяльнай дыстанцыі, выкарыстанне медыцынскіх масак, забарону на знаходжанне вялікай колькасці людзей у грамадскіх месцах.

Таксама захоўваецца падзел рэгіёнаў краіны па колерах у залежнасці ад паказчыкаў захворвання. Прадугледжаны "чырвоныя", "аранжавыя", "жоўтыя" і "белыя" зоны.

У "чырвоных" зонах усіх школьнікаў перавядуць на выдаленае навучанне, раней гэтая мера дзейнічала толькі ў дачыненні да вучняў сярэдняй і старэйшай школ.

Сітуацыя з каронавірусам у Італіі

Лекар і пацыент з каронавірусам - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2021
Ахвярамі каронавіруса ў свеце сталі 2,5 млн чалавек
Улады краіны асцерагаюцца наступлення трэцяй хвалі каронавіруса, а таксама распаўсюджвання яго новых штамаў. Так, па словах міністра аховы здароўя Італіі Раберта Спэранца, па Італіі "ходзяць "бразільская" і "паўднёваафрыканская" разнавіднасці" COVID-19. Акрамя таго, у краіне зафіксаваны "нігерыйскі" штам каронавіруса.

Па дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, Італія знаходзіцца на восьмым месцы ў рэйтынгу краін з найбольшай колькасцю зафіксаваных выпадкаў захворвання каронавірусам - 2,9 млн чалавек. Па колькасці смяротных вынікаў Італія лідзіруе сярод краін Еўрасаюза і знаходзіцца на шостым месцы ў сусветным рэйтынгу - звыш 98 тысяч чалавек.

Бязлюдны Вялікдзень у 2020-м

Калядная служба ў Архікафедральным саборы Святой Панны Марыі - Sputnik Беларусь, 1920, 25.02.2021
Каталікам Віцебска забаранілі пляскаць у касцёлах і абавязалі стаяць на каленях
Мінулы Вялікдзень італьянцы адзначалі на карантыне: Папа Рымскі адслужыў імшу ў пустой базіліцы Святога Пятра ўпершыню за ўсю гісторыю каталіцызму.

Ён звярнуўся да каталікоў з традыцыйным велікодным пасланнем і благаславеннем Urbi et Orbi (Гораду і Свету) не з балкона Сабора да плошчы, на якой звычайна збіраецца вялікі натоўп, а ў зусім пустым галоўным каталіцкім храме свету.

У гэтым годзе каталіцкае свята выпадае на 4 красавіка, таму і яго мясцовыя вернікі правядуць, верагодна, дома.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0