На закупку вакцыны ад каронавіруса з бюджэту выдзяляецца $20 млн

© Sputnik / Перайсці ў медыябанкВытворчасць вакцыны Sputnik V
Вытворчасць вакцыны Sputnik V - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2021
Падпісацца
На выплаты медыкам, якія працуюць ва ўмовах каронавіруса, у бюджэце прадугледжаны расходы на 2021 год на суму каля 73 млн долараў.

МІНСК, 5 сак – Sputnik. На закупку вакцыны ад каронавіруса ў гэтым годзе ў Беларусі з бюджэту выдзеляць 50 мільёнаў беларускіх рублёў (больш за 19,1 мільёна долараў). Пра гэта ў інтэрв'ю газеце "Рэспубліка" напярэдадні расказаў першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Дзмітрый Кійко.

"На цэнтралізаваную закупку лекавых сродкаў запланавана накіраваць 518 млн рублёў і 50 млн рублёў - на набыццё супрацьвіруснай вакцыны ад каронавіруса", - распавёў Кійко.

Акрамя таго, у кансалідаваным бюджэце закладзены выдаткі ў суме каля 192 мільёнаў рублёў (больш за 73 мільёны долараў) на даплаты медыкам, якія працуюць ва ўмовах каронавіруса.

Пул вакцын

Беларусь на дадзены момант закупляе вакцыны ад каронавіруса расійскай вытворчасці - "Спутник V". У пачатку снежня Міністэрства аховы здароўя Расіі ўстанавіла лімітавую адпускную цану вытворцы для прэпарата "Спутник V" - 1942 расійскія рублі за два кампаненты (26 долараў). 25 лютага цану знізілі ў два разы - 866,81 расійскія рублі (менш за 12 долараў).

Зараз Беларусь рыхтуецца да вытворчасці ўласнай вакцыны. Першую пробную партыю выпусцілі на "Белмедпрэпаратах" 28 лютага. Прамысловы выпуск плануецца пачаць у канцы сакавіка.

Ампула на фоне лагатыпа Спутник V - Sputnik Беларусь, 1920, 04.03.2021
Вакцына "Спутник V" праходзіць экспертызу ў Еўрасаюзе

Расія таксама перадавала Беларусі вакцыну ад каронавіруса "ЭпиВакКорона" у пачатку лютага, а 19 лютага ў рэспубліку прыбылі 100 тысяч доз кітайскай вакцыны ад каронавіруса "SinoPharm".

Акрамя таго, беларускія навукоўцы прыступілі да распрацоўкі ўласнай вакцыны ад каронавіруса. Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што айчынны прэпарат будзе гатовы ўжо да восені.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0