Новая статыстыка па каронавірусе: зноў прырост

© Sputnik / Ольга СавицкаяБрыгада хуткай дапамогі ў Мінску
Брыгада хуткай дапамогі ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 05.03.2021
Падпісацца
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі выяўлены 292 103 тых, хто захварэў на COVID-19. Колькасць новых выпадкаў працягвае вагацца "хвалепадобна".

МІНСК, 5 сак – Sputnik. За мінулыя суткі ў Беларусі былі выяўлены 1 482 новыя выпадкі захворвання на каронавірус, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Ад пачатку пандэміі ў Беларусі выяўлены 292 103 тых, хто захварэў на каронавірус. За гэты час ачунялі 283 508 чалавек, у якіх раней быў станоўчы дыягназ (1 469 чалавек за мінулыя суткі).

Ад наступстваў каронавіруснай інфекцыі за час пандэміі ў Беларусі памерлі 2020 пацыентаў (+9 за суткі).

У агульнай складанасці ў краіне за гэты час былі выкананы 4 971 502 ПЦР-тэсты, за мінулыя суткі - 19 523.

Масавая вакцынацыя ў Беларусі

Ампула на фоне лагатыпа Спутник V - Sputnik Беларусь, 1920, 04.03.2021
Вакцына "Спутник V" праходзіць экспертызу ў Еўрасаюзе
У красавіку ў Беларусі па планах павінна стартаваць масавая вакцынацыя. Зараз Беларусь рыхтуецца да вытворчасці ўласнай вакцыны. Першую пробную партыю выпусцілі на "Белмедпрэпаратах" 28 лютага. На прамысловы выпуск плануюць выйсці ў сакавіку.

Раней кіраўнік Міністэрства аховы здароўя рэспублікі Дзмітрый Піневіч паведаміў, што штомесяц у краіне будзе вырабляцца каля 500 тысяч доз вакцыны "Спутник V". Акрамя таго, беларускія навукоўцы узяліся за распрацоўку ўласнай вакцыны ад каронавируса. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў, што айчынны прэпарат будзе гатовы ўжо да восені.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0