МІНСК, 5 сак – Sputnik. Выканаўчы дырэктар МІА "Россия сегодня" Кірыл Вышынскі ўзначаліў Камісію па міжнародным супрацоўніцтве Савета па правах чалавека (СПЧ), паведамляецца на сайце Савета.
СПЧ скараціў колькасць пастаянных рабочых камісій з 20 да 11 і пераабраў іх старшынь. Вышынскі на пасадзе кіраўніка Камісіі па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне правоў чалавека змяніў Аляксандра Брода.
"Сёння мы ўсё часцей сутыкаемся з агрэсіўнымі спробамі некаторых еўрапейскіх краін задушыць свабоду слова. У сувязі з гэтым абарона правоў журналістаў за мяжой можа стаць адным з вядучых напрамкаў дзейнасці камісіі, якую я ўзначальваю", - распавёў Вышынскі.
Нагадаем, Вышынскі, які ўзначальваў партал "РИА Новости Украина", больш за год правёў пад вартай на Украіне па абвінавачванні ў дзяржздрадзе і падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса. У канцы жніўня 2019 года яго вызвалілі з-пад арышту, а ў пачатку верасня ён вярнуўся ў Расію.
Чытайце таксама:
- Вышынскі: пасля пандэміі рэпрэсіі ў дачыненні да медыя будуць паглыбляцца
- Кісялёў заклікаў улады Латвіі спыніць пераслед аўтараў Sputnik
- Вышынскі распавёў, чым зоймецца ў Савеце па правах чалавека