Эстонія ўводзіць татальны каранцін на фоне росту выпадкаў COVID

© REUTERS / KAI PFAFFENBACHЧалавек з эстонскім сцягам, архіўны фотаздымак
Чалавек з эстонскім сцягам, архіўны фотаздымак - Sputnik Беларусь, 1920, 09.03.2021
Ад пачатку сакавіка ў краіне зафіксаваны "выбухны рост" - пацверджаны амаль 9,5 тысяч новых выпадкаў інфікавання каронавірусам.

МІНСК, 9 сак – Sputnik. На фоне хуткага распаўсюджвання "брытанскага" штама каронавіруса ўлады Эстоніі ўводзяць жорсткі лакдаўн, пра гэта паведаміла прэм'ер-міністр краіны Кая Калас.

"Мы вырашылі зачыніць краіну настолькі, наколькі гэта магчыма. Лакдаўн увядуць з 11 сакавіка. Абмежаванні будуць дзейнічаць па меншай меры месяц", - сказала яна.

У краіне ўсё школы, каледжы і ўніверсітэты перавядуць на дыстанцыйнае навучанне, зачыняюцца ўсе крамы, акрамя прадуктовых, абмежаванні ўвялі і на працу спортцэнтраў. Установы грамадскага харчавання будуць працаваць толькі на вынас. На вуліцы пачынае дзейнічаць правіла "2+2", калі два чалавека могуць знаходзіцца разам на адлегласці двух метраў ад іншых людзей.

Пляж у Дамінікане - Sputnik Беларусь, 1920, 09.03.2021
Цалкам адкрытыя для турызму краіны свету назвалі ў ААН

На такія жорсткія абмежаванні ўлады Эстоніі пайшлі пасля таго, як бальніцы перасталі спраўляцца з наплывам пацыентаў. Эпідэміёлагі называюць сітуацыю з захворваннем на каронавірус у краіне крытычнай. Больш за ўсё выпадкаў COVID-19 у Таліне.

Як адзначылі прадстаўнікі Дэпартамента аховы здароўя, за апошнія суткі кожны пяты тэст на каронавірус апынуўся станоўчым. Агульная колькасць інфікаваных перавысіла 76 тысяч, памерлі ад пачатку пандэміі 667 чалавек. У краіне, па дадзеных перапісу насельніцтва у 2019 годзе, пражывае крыху больш за 1 мільён 300 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі