Да 210 хвілін: Міністэрства аховы здароўя змяніла час чакання хуткай дапамогі

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў фотабанкМашына хуткай дапамогі каля бальніцы
Машына хуткай дапамогі каля бальніцы - Sputnik Беларусь, 1920, 10.03.2021
Тэрміны, у якія павінна прыехаць па выкліку неадкладная дапамога, ведамства ўстанавіла на перыяд эпідэміялагічнага ўздыму захворвання.

МІНСК, 10 сак – Sputnik. Час чакання неадкладнай дапамогі ў перыяд эпідэмічнага ўздыму захворвання ў горадзе не павінен перавышаць 195 хвілін, у іншых населеных пунктах - 210 хвілін. Адпаведнае змяненне ў пастанове Міністэрства аховы здароўя ад 22 лютага №13 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Выключэнне - выклікі, якія паступілі з аператыўна-дзяжурнай службы органаў унутраных спраў, гаворыцца ў дакуменце.

Час будзе адлічвацца з моманту рэгістрацыі выкліку хуткай дамапогі да прыбыцця брыгады ХМД па патрэбным адрасе. Акрамя таго, неадкладныя выклікі павінны перадавацца свабоднай брыгадзе хуткай дапамогі "у адпаведнасці з яе спецыялізацыяй не пазней за 3 гадзін з моманту рэгістрацыі выкліку".

Як было раней?

Першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Богдан - Sputnik Беларусь, 1920, 09.03.2021
Міністэрства аховы здароўя прапанавала зрабіць больш жорсткім пакаранне за булінг
На неадкладныя выклікі брыгада медыкаў павінна была прыехаць не пазней 75 хвілін у горадзе і 90 хвілін - у іншых населеных пунктах.

Экстраныя выклікі новаўвядзенні не закранулі. Час чакання па іх, як і раней, не павінны перавышаць 20 хвілін у горадзе, у іншых населеных пунктах - 35 хвілін.

Новаўвядзенні не закранулі таксама час чакання для транспарціроўкі пацыентаў або канстатацыі факта смерці. У такіх выпадках час на прыбыццё ўстанаўліваўся не пазней 135 хвілін у горадзе і 150 хвілін у іншых населеных пунктах. Выключэнне - паведамленне з міліцыі: каб канстатаваць смяротны зыход, для хуткай дапамогі ўстанаўліваўся час не больш за 75 хвілін і 90 адпаведна.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі