Анатоль Каненка 27 гадоў стварае мініяцюрныя ўзоры літаратурных твораў. У калекцыі майстра ёсць выданні памерам ад міліметра да 10 сантыметраў. Некаторыя кнігі мастака можна прачытаць толькі з дапамогай мікраскопа.
"Ужо ў 1997 годзе я як раз заняўся гэтай задачай. Я змог зрабіць мініяцюрную кнігу, і яна называлася ўжо суперкніга, менш аднаго міліметра. Я ўзяў Антона Паўлавіча Чэхава "Хамелеон", памер 0,9 на 0,9 міліметра, і цалкам туды змясціў тэкст з каляровымі ілюстрацыямі. Пасля таго я яе адвёз як раз на адну з такіх выстаў, гэтая была ў Амерыцы, і паказаў, што такая кніга ёсць цяпер у Расіі. Яна на той момант апынулася самай маленькай кнігай у свеце. І таму праз некалькі гадоў яна была занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса", - распавядае мастак-мікрамініяцюрыст.
На старонках мініяцюрных кніг Каненкі сустракаюцца творы Пушкіна, Лермантава, Шэкспіра, Кальцова, Еўтушэнкі, а таксама оміча Аркадзя Куцілава. Час стварэння адной кнігі залежыць ад матэрыялаў пераплёту і старонак, а таксама наяўнасці або адсутнасці ілюстрацый. Аўтар увесь час эксперыментуе з матэрыяламі і дызайнам кніг.
Да прыкладу, кніга з творам Фёдара Дастаеўскага "Злачынства і пакаранне" з асаблівым дызайнам: яе вокладка пакрыта шыпамі сібірскай акацыі, а пераплёт выкананы з кораня сібірскай хвоі. Па задумцы мастака шыпы ўвасабляюць катаргу, на якой пабываў сам пісьменнік.
За гады творчасці мужчына тройчы выстаўляўся ў бібліятэцы прэзідэнта Расіі ў Крамлі, прыняў удзел у дзясятках міжнародных і правёў мноства персанальных выстаў.
Да новага 2021 года Каненка выдаў казку "Снягурка" памерам 4 на 5,5 сантыметраў са старонкамі з лёду.
Чытайце таксама:
- Энцыклапедыя Караткевіча і кніга пра Мінск - што выдавалі ў 2020 годзе
- Беларускі і каронавірус: Оксфард не змог выбраць слова 2020 года
- Дзень нараджэння Караткевіча: 6 кніг, якія павінен прачытаць кожны