МІНСК, 11 сак – Sputnik. Хакеісты мінскага хакейнага клуба "Дынама" саступілі камандзе СКА (Санкт-Пецярбург) у 1/8 фіналу Кубка Гагарына, паведамляе Sputnik.
У сераду 10 сакавіка ў Санкт-Пецярбургу адбыўся пяты матч серыі паміж мінскімі "дынамаўцамі" і піцерскімі "армейцамі". Гаспадары былі мацнейшымі з лікам 4:3 (0:1, 2:0, 1:2, 1:0). У складзе пераможцаў дакладнымі кідкамі адзначыліся Эміль Галімаў (25-я і 30-я хвіліны), Кірыл Марчанка (58-я). У гасцей - Павел Варфаламееў (4-я і 43-я) і Дзяніс Масалеў (44-я).
Такім чынам, лік у серыі стаў 4:1 на карысць СКА, які і выйшаў у чвэрцьфіналу Кубка Гагарына. Мінскае "Дынама", якое гуляла ў плэй-оф упершыню за тры гады, развітваецца з турнірам да наступнага сезона.
"Зубры" усяго чатыры разы дабіраліся да плэй-оф Кубка Гагарына, і кожны раз мінчане выляталі з розыгрышу на стадыі 1/8.
Хакеісты СКА двойчы заваёўвалі трафей ў сезонах 2014/15 і 2016/17.
Чытайце таксама:
- Вудкрафт: "Дынама" можа выйграць серыю плэй-оф у СКА
- Вудкрафт пракаменціраваў паражэнне "Дынама" ад СКА: крыху не хапіла
- Упершыню за 4 гады: мінскае "Дынама" выйшла ў плэй-оф КХЛ