З борта МКС расійскі касманаўт Сяргей Кудзь-Свярчкоў зняў на відэа ў рэжыме таймлапс паўночнае ззянне. Ролік Сяргей апублікаваў у сваім акаўнце Instagram.
На знятых кадрах паўночнае ззянне выглядае як памяранцава-смарагдавая абалонка планеты са светлавымі пошугамі, якая быццам акружае ўсю Зямлю.
"Мы пачнем палёт над Ціхім акіянам, пралятаючы над гарадамі ЗША і Канады, а затым сустрэнем світанак над паўночнай Атлантыкай. Нават ноччу можна выразна бачыць акіян, аблокі і начныя горады, а з-за гарызонту выплывае Млечны Шлях", - напісаў касманаўт ў каментарыі да відэароліка.
Таксама Сяргей распавёў карыстальнікам сацсеткі, што памяранцавы арэол над Зямлёй утвараецца з-за яе ўласнага святлення. Акрамя таго, касманаўт патлумачыў, што прыкметныя з-за сонечнага святлення аб'екты, якія лётаюць у пачатку першага кадра, з'яўляюцца спадарожнікамі.
У цяперашні час на борце МКС знаходзяцца расійскія касманаўты Сяргей Рыжыкаў і Сяргей Кудзь-Свярчкоў, спецыялісты з НАСА Кэтлін Рубінс, Майкл Хопкінс, Віктар Гловер, Шэнан Уокер і японская астранаўт Саіці Нагуці.
Глядзіце таксама:
- У жыцці за палярным кругам ёсць адзін плюс - і вось ён. Відэа
- Зачаравальнае таймлапс-відэа паўночнага ззяння ў Беларусі