Еўрапейскі турнір па боксе праходзіў у сакавіку 2020 года Лондане без гледачоў, але быў спынены з-за небяспекі заражэння атлетаў каронавірусам.
Арганізатары спаборніцтваў тады паабяцалі, што ўсе вынікі і жараб'ёўка пры пераносе спаборніцтваў на пазнейшыя тэрміны захаваюцца. Нядаўна новым месцам быў вызначаны Будапешт, у чацвер стала вядома, што турнір усё ж такі пройдзе ў Парыжы 4-8 чэрвеня.
Беларускія баксёры актыўна рыхтуюцца да будучых баёў і спадзяюцца трапіць на галоўны старт чатырохгоддзя.
Больш падрабязна аб падрыхтоўцы баксёраў да турніру еўрапейскай кваліфікацыі і Алімпійскіх гульняў распавялі:
- генеральны сакратар Беларускай федэрацыі бокса Святлана НАВУМЧЫК;
- дзяржаўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па боксе Аляксандр ЕРМАШЭВІЧ;
- адзін з лідэраў нацыянальнай каманды Дзмітрый АСАНАЎ (вагавая катэгорыя 63 кг);
- спартсменка нацыянальнай каманды Галіна БРУЕВІЧ (вагавая катэгорыя 57 кг);
- спартсмен нацыянальнай каманды Аляксандр РАДЗІВОНАЎ (вагавая катэгорыя 69 кг).