МІНСК, 12 сак – Sputnik. Новыя нарматывы фактычнага спажывання цеплавой энергіі ў жылых дамах без лічыльнікаў устаноўлены ў Мінску, адпаведная пастанова Мінгарвыканкама №576 ад 26 лютага была апублікавана ў пятніцу на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Нарматывы фактычнага спажывання цеплавой энергіі сталічныя ўлады перыядычна пераглядаюць - у залежнасці ад аб'ёмаў спажывання, сезона і шэрага іншых фактараў. Напрыклад, цяперашні студзень апынуўся халодным. Адпаведна, спажыванне цеплавой энергіі вырасла, месцамі - на 30-40%.
Таму ў лютым беларусы атрымалі прыкметна "пацяжэлыя" студзеньскія жыроўкі. Сумы выраслі на 20-30%, а ў кагосьці і зусім амаль на 40%.
Цяпер нарматыў фактычнага спажывання цеплавой энергіі на ацяпленне квадратнага метра жылля на студзень устаноўлены ў памеры 0,0218 Гкал, на падаграванне кубаметра вады - 0,0785 Гкал.
Рашэнне Мінгарвыканкама ўжо ўступіла ў сілу.
Чытайце таксама:
- Міністр ЖКГ распавёў, як насельніцтва аплачвае камунальныя паслугі
- Улады патлумачылі рост кошту камунальных паслуг за студзень
- У Беларусі ўстанавілі тарыфы на "атамную" электрычнасць