МІНСК, 12 сак – Sputnik. Ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 300 146 чалавек з каронавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
За мінулыя 24 гадзіны ПЦР-тэсты зрабілі 14 377 разоў, станоўчымі аказаліся 1 186 з іх. За суткі ў Беларусі выпісаліся 1 243 чалавекі, у якіх раней быў выяўлены COVID-19, памерлі - 8.
За ўвесь перыяд пандэміі ачунялі 290 865 пацыентаў з аналагічным дыягназам, ахвярамі COVID-19 сталі 2 078 чалавек.
Колькасць зробленых у краіне тэстаў на каронавірус дасягнула 5 063 251. На дадзены момант ПЦР-даследаванні і экспрэс-тэсты робяць у дзяржаўных і ў прыватных медустановах, а таксама ў мінскім аэрапорце.
Брытанскі штам ў Беларусі
У чацвер стала вядома, што "брытанскі" штам каронавіруса упершыню выяўлены ў Беларусі ў некалькіх чалавек. Узоры гэтай мутацыі былі завезены ў краіну з Польшчы, Украіны, Егіпта. Заразіцца паспелі і некалькі грамадзян у Беларусі, якія не выязджалі за мяжу.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя краіны Дзмітрый Піневіч паспяшаўся запэўніць беларусаў: прычын для панікі няма. Паводле яго слоў, сітуацыя развіваецца ў прагнозных рамках - брытанская мутацыя павінна была прыйсці ў папуляцыю эпідэмічных штамаў Беларусі. Ён дадаў, што усе беларусы, хто захварэў на брытанскую мутацыю, знаходзяцца дома і ў шпіталізацыі не маюць патрэбы.
Прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў у пятніцу падчас наведвання Маладзечанскай ЦРБ, што панікаваць не трэба. Паводле слоў беларускага лідэра, у Беларусі да гэтага рыхтаваліся і ведаюць, што рабіць.
Чытайце таксама:
- Расія не збіраецца палітызаваць пытанне па вакцынам ад COVID - МЗС РФ
- Лукашэнка: галоўныя лекі - гэта настрой
- Зацверджана пагадненне аб пазыцы для патрэб аховы здароўя Беларусі