Ідзём на зніжэнне: Мінздароўя апублікавала свежую статыстыку па каронавірусе

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкМедыцынскі работнік у аддзяленні дэзінфекцыі шпіталя COVID-19
Медыцынскі работнік у аддзяленні дэзінфекцыі шпіталя COVID-19 - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2021
Падпісацца
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравалі больш за 303 тысячы чалавек са станоўчым тэстам, пайшлі на папраўку больш за 294 тысячы.

МІНСК, 15 сак – Sputnik. За мінулыя суткі ў рэспубліцы зарэгістравалі 947 пацыентаў з каронавірусам, выпісаліся 658 чалавек, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя краіны ў панядзелак.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, за мінулыя 24 гадзіны памерлі 8 чалавек (усяго 2103 пацыенты за ўвесь час пандэміі).

"Ад пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 303 тысячы 270 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19", - гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым за ўвесь час распаўсюджвання інфекцыі ачунялі больш за 294 тысячы чалавек, у якіх раней быў пацверджаны каронавірус.

За мінулыя суткі выкананы 12 тысяч 395 тэстаў. Усяго ж у рэспубліцы праведзена больш за 5 мільёнаў 113 тысяч ПЦР-даследаванняў.

"Брытанскі штам" у Беларусі

Грашовыя купюры - Sputnik Беларусь, 1920, 12.03.2021
Міністр аховы здароўя распавёў, куды выдаткуюць $20 млн крэдыту АПЕК
У рэспубліцы 11 сакавіка былі выяўлены першыя выпадкі заражэння пацыентаў новым "брытанскім" штамам каронавіруса. Яго ўзоры медыкі знайшлі ў беларускіх грамадзян, якія прыехалі з Польшчы, Украіны і Егіпта.

Эпідэміёлагі лічаць, што так званы "брытанскі" штам найбольш заразны сярод усіх раней зафіксаваных мутацый COVID-19. Акрамя таго, па папярэдняй версіі медыкаў, гэтая мутацыя яшчэ і больш смяротная.

Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч пракаментаваў з'яўленне новага штама ў Беларусі, заявіўшы, што "прычын для панікі не бачыць". Паводле яго слоў, гэта павінна было здарыцца. І сітуацыя развіваецца так, як меркавалі раней эпідэміёлагі. Піневіч таксама адзначыў, што ўсе, хто заразіўся "брытанскай" мутацыяй віруса ў Беларусі, пераносяць захворванне ў лёгкай форме.

Вакцынацыя ў Беларусі

Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) Тедрас Аданом Гебрэйесус - Sputnik Беларусь, 1920, 15.03.2021
СААЗ заклікала павялічыць фінансаванне на барацьбу з COVID
У Беларусі праходзіць масавая вакцынацыя ад каронавіруса. У першую чаргу прышчапляюць медыкаў і педагогаў. Прышчэпачная кампанія ідзе расійскай вакцынай "Спутник V".

У лютым на "Белмедпрэпаратах" выпусцілі пробную серыю вакцыны. Зараз пробнікі праходзяць экспертызу ў расійскім цэнтры Гамалеі, які з'яўляецца распрацоўшчыкам дадзенага прэпарата. Усіх жадаючых пачнуць прышчапляць вакцынай, выпушчанай на беларускім фармпрадпрыемстве, з красавіка.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0