Лукашэнка: інструменты IT выкарыстоўваюцца ў палітычных працэсах

© PixabayПраграміраванне
Праграміраванне - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2021
Падпісацца
У Палацы Незалежнасці сёння абмяркоўваюць праекты прававых актаў, накіраваных на спыненне незаконных фінансавых аперацый у сферы высокіх тэхналогій.

МІНСК, 16 сак – Sputnik. У некаторых краінах IT-тэхналогіі актыўна і непрыкрыта выкарыстоўваюцца ў палітычных працэсах, і Беларусі гэта знаёма, заявіў у аўторак прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, "лічба" сёння ў літаральным сэнсе пранікае ў кожны дом.

"Дзеянні, а часам і проста публічныя заявы кіраўніцтва лічбавых гігантаў сталі істотна ўплываць на традыцыйныя галіны: аўтамабілебудаванне, транспарт, лагістыку, паслугі, касмічныя распрацоўкі і гэтак далей", - цытуе кіраўніка дзяржавы БелТА.

Ён адзначыў, што ў некаторых краінах інструменты IT-карпарацый актыўна і непрыкрыта выкарыстоўваюцца ў палітычных працэсах, і Беларусі гэта знаёма.

"Тыя, хто выпусціў ўсе гэтыя працэсы з-пад кантролю, зараз пажынаюць адпаведныя плады", - дадаў беларускі лідэр.

Першапраходцы галіны

Лукашэнка адзначыў, што яшчэ два дзесяцігоддзі таму фінансы і IT-індустрыя жылі кожны сваім жыццём, цяпер гэта сумежныя галіны. У сувязі з гэтым урад, КДБ і Нацбанк прапануюць выпрацаваць рашэнні і ўстанавіць неабходны ўзровень кантролю над новай сферай фінансавых аперацый - токенамі і крыптавалютамі. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў 2017 годзе Беларусь першай у свеце легалізавала крыптавалютную дзейнасць, стварыўшы дэкрэт №8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі".

"За тры гады напрацавана канкрэтная практыка, атрыманы рэальны вопыт. Крыклівых злоўжыванняў, як мне дакладваюць, у гэтай сферы не дапушчана", - удакладніў ён.

Вопыт Кітая

Уладзімір Грыгор'еў, эканаміст, фінансавы эксперт - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2020
Радыё
Эканаміст расказаў, як можна будзе зарабіць на біткоіне ў 2021 годзе
У лічбавым развіцці краіны ёсць пэўныя праблемы і, па словах кіраўніка дзяржавы, вырашэнне гэтых пытанняў зацягнулася. Цяпер па гэтай тэматыцы рыхтуецца ўказ, у бліжэйшы час ён будзе дапрацаваны і падпісаны. У выніку павінен з'явіцца адзіны дзяржаўны орган па рэгуляванні лічбавай сферы ў краіне. На думку Лукашэнкі, трэба максімальна выкарыстоўваць вопыт Кітая ў пабудове лічбавага грамадства.

"Неабходна, каб усе прапановы былі вывераны і глыбока прапрацаваны. Улетку мы іх павінны разгледзець на асобнай нарадзе", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Прыцягнуць грошы ў IT-сектар

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на тым, што ў Беларусі ўжо з'явілася новая і вельмі эфектыўная галіна эканомікі. Кампаніі, якія працуюць у Парку высокіх тэхналогій, па большасці эканамічных паказчыкаў значна апярэджваюць традыцыйныя галіны.

Лукашэнка расказаў аб рабоце камісіі над змяненнямі ў Канстытуцыі - Sputnik Беларусь, 1920, 16.03.2021
Больш за 30 чалавек: абнародаваны склад Канстытуцыйнай камісіі

"І валютная выручка, якая паступае ў краіну дзякуючы іх працы, стала значным фактарам фінансавай, а значыць, і цэнавай устойлівасці", - растлумачыў беларускі лідэр.

Ён дадаў, што падчас пандэміі каронавіруса краіны-сусветныя лідэры "надрукавалі трыльёны долараў, каб выратаваць людзей".

Па словах прэзідэнта, надрукаваныя сродкі сталі ўкладаць у IT-індустрыю - тое, што мае найбольшую перспектыву да росту і, натуральна, прыбытковасць. У выніку сфармаваўся шалёны попыт, і кошт высокатэхналагічных кампаній павялічыўся ад 200% да 800%.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што трэба палепшыць прававое поле, каб прыцягнуць гэтыя грошы ў беларускі сегмент сусветнага IT-рынку.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0