МІНСК, 17 сак – Sputnik. Сёння па Беларусі чакаюцца моцныя ападкі (верагоднасць 80-90%), у асноўным мокры снег, на дарогах галалёдзіца, паведамляе Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Па прагнозах сіноптыкаў, будзе воблачна, днём з праясненнямі. Тэмпература паветра ад мінус 3 да плюс 6 градусаў, вецер паўночна-заходні, 5-10 м/с.
У сувязі са складанымі ўмовамі надвор'я Дзяржаўтаінспекцыя заклікае ўсіх быць пільнымі і дысцыплінаванымі на дарогах.
"Слізкае дарожнае палатно і дрэнная бачнасць пры ападках робяць кіраванне аўтамабілем не толькі складаным, але і больш небяспечным", - распавялі ў ДАІ.
Рэкамендуецца выбіраць стрыманы стыль кіравання, а хуткасць руху - з улікам стану праезнай часткі і бачнасці.
ДАІ рэкамендуе адмовіцца ад здзяйснення рызыкоўных манеўраў, рэзкіх тармажэнняў і перастраенняў, вытрымліваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал.
Варта таксама быць вельмі ўважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў, прадзіманых участкаў на трасах, мастах. "Усім, хто сядзіць у аўтамабілі, неабходна прышпільвацца. Раніцай планаваць маршруты і выязджаць загадзя, з улікам магчымых сітуацый з заторамі", - раіць ДАІ.
Пешаходам неабходна пераходзіць праезную частку толькі пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца на слізкай дарозе. У непагодлівае надвор'е важна зрабіць сябе прыкметным, выкарыстоўваючы святлоадбівальныя элементы.
Чытайце таксама:
- Экстрэмальнае надвор'е чакае Еўропу - у гэтым вінаваты Гальфстрым
- ААН назвала 2021 год вырашальным для планеты
- Відэафакт: фламінга вяртаюцца на возера Караколь