МІНСК, 17 сак – Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб Канстытуцыйнай камісіі, яе склад пашыраны, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Чым зоймецца камісія
Першае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі прайшло ў панядзелак, 15 сакавіка. У яе ўвайшлі 34 чалавекі, у тым ліку кіраўнік урада Раман Галоўчанка, старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч, старшыні верхняй і ніжняй палат беларускага парламента Наталля Качанава і Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Сяргеенка, першы намеснік міністра аховы здароўя, кіраўнік Беларускага саюза жанчын Алена Богдан, палітолагі Юрый Васкрасенскі і Аляксандр Шпакоўскі, былы старшыня Канстытуцыйнага суда Рыгор Васілевіч, параалімпіец Аляксей Талай.
Адзначаецца, што ўказ падпісаны ў мэтах рэалізацыі палажэнняў рэзалюцыі VI Усебеларускага народнага сходу.
Камісіі даручылі распрацаваць прапановы па змяненнях у Канстытуцыю рэспублікі і забяспечыць іх усенароднае абмеркаванне. А да 1 жніўня бягучага года камісія павінна прадставіць прэзідэнту прапановы па змяненнях. Пазней яны будуць вынесены на рэспубліканскі рэферэндум.
Хто ў складзе
Згодна з указам, у склад Канстытуцыйнай камісіі ўвайшлі 36 чалавек.
"Гэта прадстаўнікі дзяржаўных органаў, юрыдычнай навукі, грамадскіх аб'яднанняў, розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы - заслужаныя і аўтарытэтныя людзі, якія маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю", - гаворыцца ў паведамленні.
Кіраваць працай Камісіі будзе Старшыня Канстытуцыйнага Суда Пётр Міклашэвіч. Яго намеснікамі будуць старшыні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка і Наталля Качанава.
У склад камісіі таксама ўвайшлі сенатары Алег Румо, Таццяна Рунец, Сяргей Сівец, дэпутаты Святлана Любецкая, Ігар Марзалюк і Валянцін Семяняка.
Выпрацоўваць прапановы па змяненні Канстытуцыі ў складзе камісіі будуць таксама прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання, фінансавага сектара эканомікі, навукі і адукацыі, сферы культуры і спорту.
Чытайце таксама:
- Лукашэнка расказаў аб рабоце камісіі над змяненнямі ў Канстытуцыі
- Больш за 30 чалавек: абнародаваны склад Канстытуцыйнай камісіі
- Рэформа Канстытуцыі: ці з'явіцца новы Асноўны закон у Беларусі ў гэтым годзе?