МІНСК, 18 сак – Sputnik. Кіраўніцтва ЗША у цэлым накіравана на пэўныя адносіны з Расіяй, але толькі на сваіх умовах, лічыць расійскі лідэр.
"У дзяцінстве, калі мы ў двары спрачаліся адзін з адным, мы казалі: хто як абзываецца, той так і называецца. Гэта не проста дзіцячая прымаўка і жарт. Сэнс вельмі глыбокі у гэтым псіхалагічны", - сказаў Пуцін з нагоды ўчорашніх заяў Джо Байдэна.
Са свайго боку Масква гатова працаваць толькі на выгадных для сябе ўмовах, падкрэсліў ён. "Расія будзе развіваць адносіны з усімі краінамі свету, у тым ліку з ЗША", - дадаў Пуцін.
Пры гэтым за акіянам зыходзяць з таго, што ЗША і Расія вельмі падобныя паміж сабой, але гэта зусім не так, запэўніў прэзідэнт РФ, "у нас іншы генетычны код", адзначыў ён. Разам з тым, у істэблішменце ЗША застаецца шмат сумленных і прыстойных людзей. І Расія мае намер абапірацца на іх у выбудоўванні двухбаковага супрацоўніцтва са Штатамі.
Што тычыцца прамых абраз з боку Байдэна, то ў гэтай сітуацыі Пуцін раіць апанентам паглядзець у першую чаргу на саміх сябе.
"Калі мы ацэньваем іншых людзей, або калі ацэньваем нават іншыя дзяржавы, іншыя народы, мы заўсёды як бы глядзімся як быццам у люстэрка. Мы заўсёды там бачым сябе", - сказаў ён.
Што сказаў Байдэн і якую рэакцыю гэта выклікала
Прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі адмовілася патлумачыць, ці былі словы Байдэна пра Пуціна "метафарай".
У расійскім МЗС расцанілі гэтыя абвінавачванні як праяву мэтанакіраванай палітыкі Вашынгтона, які "на працягу двух гадоў свядома заводзіў" расійска-амерыканскае супрацоўніцтва ў тупік. Пры гэтым у ведамстве падкрэслілі, што хочуць пазбегнуць "незваротнай дэградацыі" адносін Расіі і ЗША.
Чытайце таксама:
- Пасол Расіі ў ЗША адкліканы ў Маскву для кансультацый
- Псакі заявіла, што Байдэн "ніколі не стрымліваўся" у дачыненні да Пуціна
- Пуцін распавёў пра "анекдатычныя тэорыі змовы" супраць Расіі