Летнія Алімпійскія гульні ў Токіа - Sputnik Беларусь
Летнія Алімпійскія гульні ў Токіа
Летнія Алімпійскія гульні 2020 года ў Токіа праводзяцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года. Апошнія навіны аб Алімпійскіх гульнях чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Маісевіч: лёгкаатлетам на Алімпіядзе цалкам рэальна заваяваць 2-4 медалі

© Sputnik Дмитрий МарковГалоўны трэнер нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы, намеснік старшыні БФЛА Юрый Маісевіч
Галоўны трэнер нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы, намеснік старшыні БФЛА Юрый Маісевіч - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2021
Беларускія лёгкаатлеты маюць у актыве пакуль 18 пуцёвак на Алімпіяду ў Токіо, у планах - падвоіць колькасць ліцэнзій.

МІНСК, 18 сак – Sputnik. Пры пэўным збегу абставін беларускім лёгкаатлетам рэальна заваяваць 2-4 медалі на Гульнях у Токіо, заявіў галоўны трэнер нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы, намеснік старшыні БФЛА Юрый Маісевіч у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь.

"Калі мы будзем мець на Алімпіядзе 10-12 фіналістаў, што цалкам рэальна, то ў выніку можам заваяваць 2-4 медалі. Хоць усё гэта вельмі адносныя паказчыкі", - сказаў Маісевіч.

Паводле яго слоў, галоўная задача - захаваць спартсменаў да Гульняў, не выбіваць іх з звыклай сістэмы падрыхтоўкі і графіка.

Галоўны трэнер адзначыў, што здабываць пуцёўку на Гульні з кожным годам становіцца больш складана - расце канкурэнцыя. Зараз на рахунку беларускіх лёгкаатлетаў 18 ліцэнзій на гульні, але яшчэ да заканчэння кваліфікацыі ёсць час, яна заканчваецца 30 чэрвеня.

"Мы пастараемся заваяваць 30-35 ліцэнзій, гэта цалкам рэальна, дзесьці так плануем", - падкрэсліў Маісевіч.

Пандэмія са знакам плюс

Паводле слоў галоўнага трэнера, пандэмія - з'ява непрыемнае, якая наўпрост закранула спорт. Калі былі перанесены Гульні і многія спаборніцтвы адмянілі ў 2020 годзе, стан у трэнерскага складу і атлетаў быў напружаны, але з яго хутка ўдалося выйсці, адзначыў ён.

"Мы перагледзелі свае планы і зрабілі высновы. Для асобных спартсменаў перанос Алімпіяды сыграў на руку, бо атрымліваўся яшчэ дадатковы год падрыхтавацца. У нас маладая каманда, яе сярэдні ўзрост - 23 гады. Таму была магчымасць перагледзець і выправіць свае недахопы", - сказаў Маісевіч.

Поўную версію прэс-канферэнцыі глядзіце на Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі