Віктар Лукашэнка здзейсніў першы афіцыйны візіт у якасці прэзідэнта НАК

© Photo : ОКРПрэзідэнт АКР Станіслаў Пазднякоў і кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка (справа)
Прэзідэнт АКР Станіслаў Пазднякоў і кіраўнік НАК Віктар Лукашэнка (справа) - Sputnik Беларусь, 1920, 18.03.2021
Падпісацца
Ключавой тэмай сустрэчы Віктара Лукашэнкі і кіраўніка АКР Станіслава Пазднякова стала падрыхтоўка спартсменаў да Алімпіяды ў Токіо.

МІНСК, 18 сак – Sputnik. Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта (НАК) Беларусі Віктар Лукашэнка здзейсніў першы афіцыйны візіт у новым статусе, сустрэўшыся з кіраўніком Алімпійскага камітэта Расіі (АКР) Станіславам Паздняковым, паведамілі ў прэс-службе НАК.

Сустрэча адбылася напярэдадні ў Маскве. На мерапрыемстве прысутнічаў таксама міністр спорту РФ Алег Матыцын.

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі падрыхтоўку спартсменаў да летняй Алімпіяды ў Токіо, вакцынацыю атлетаў.

"Мы шмат часу прысвяцілі дэталёваму абмеркаванню тых магчымасцей, якія ёсць у нашых НАКаў, па сумеснай падрыхтоўцы спартсменаў да Алімпійскіх гульняў, не толькі летніх, але і зімовых", - сказаў Пазднякоў.

"Безумоўна, будучыя Гульні ў Токіо, а следам за імі і старты ў лютым 2022 года ў Пекіне будуць мець вельмі важнае значэнне для дзвюх краін. Цікавымі з'яўляюцца прапановы расійскага боку і, у прыватнасці, Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі па правядзенні сумесных збораў у Сібіры і на далёкім Усходзе", - сказаў Лукашэнка.

Дзяржаўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па боксе Аляксандр Ермашэвіч - Sputnik Беларусь, 1920, 12.03.2021
Без права на памылку: беларускія баксёры разлічваюць на 4 пуцёўкі на Гульні

Прэзідэнт НАК дадаў, што Беларусь, у сваю чаргу, гатова дапамагчы ў правядзенні збораў расійскіх спартсменаў на спартыўных базах рэспублікі. "Адзначу, што і нашы спартыўныя базы заўсёды адчынены для братоў-расіян", - сказаў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу, што расіяне часта прыязджаюць у Беларусь для падрыхтоўкі да важных міжнародных стартаў.

Кіраўнік Мінспорту РФ запэўніў, што "мы гатовы разгледзець магчымасць правядзення сумесных збораў на расійскіх базах у Сібіры і на Далёкім Усходзе, дзе ёсць неабходныя інфраструктура і абсталяванне для паспяховай падрыхтоўкі зборных каманд да буйных міжнародных спаборніцтваў".

Абмен вопытам у спорце вышэйшых дасягненняў і масавым спорце, сумесныя навуковыя праекты дапамагаюць прагрэсу спартыўнай галіны ў Расіі і Беларусі, пацвердзіў Матыцын.

Нагадаем, Віктар Лукашэнка ўзначаліў НАК Беларусi 26 лютага - ён аднагалосна быў абраны прэзідэнтам арганізацыі на пасяджэнні Алімпійскага сходу. Да гэтага Віктар Лукашэнка займаў пасаду першага віцэ-прэзідэнта, а кіраваў працай НАК Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0