Як беларускія лёгкаатлеты рыхтуюцца да АГ-2021 у Токіа

Падпісацца
У чацвер, 18 сакавіка, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь адбылася анлайн-прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі і спартсменаў, прысвечаная падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў-2021 у Токіа.

На дадзены момант на рахунку беларускіх атлетаў 18 ліцэнзій на Алімпіяду ў Токіа.

У пачатку сакавіка ў Польшчы прайшоў чэмпіянат Еўропы ў памяшканні, у ім прынялі ўдзел 22 беларускія спартсмены. Золата кантынентальнага форуму заваяваў скакун у вышыню Максім Недасекаў, а бронзавую ўзнагароду прынесла Ірына Жук (скачок з шастом).

Зараз спартсмены актыўна рыхтуюцца да галоўнага старту чатырохгоддзя.

Больш падрабязна аб падрыхтоўцы да Гульняў і планах на Алімпіяду распавядалі:

  • галоўны трэнер нацыянальнай каманды па лёгкай атлетыцы, намеснік старшыні БФЛА Юрый МАІСЕВІЧ;
  • намеснік старшыні БФЛА, выканаўчы дырэктар Марыя КАЛАСОЎСКАЯ;
  • член нацыянальнай каманды Максім НЕДАСЕКАЎ (скачок у вышыню);
  • член нацыянальнай каманды Анастасія МІРОНЧЫК-ІВАНОВА (скачок у даўжыню і трайны скачок).
Стужка навiн
0